Алексіевіч Святлана

Святлана Алексіевіч нарадзілася 31 мая 1948, Станіслаў, цяпер Івана-Франкоўск, Украіна) — беларуская журналістка, пісьменніца. Піша на рускай мове. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015) «за шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час». Пасля заканчэння Капаткевіцкай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна (1965) працавала выхавацелькай Асавецкай школы-інтэрната, а затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёна. У 1966 г. працавала ў нараўлянскай раённай газеце «Прыпяцкая праўда». У 1972 г. скончыла аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Накіравана ў бярозаўскую раённую газету «Маяк камунізма». У 1973-1976 гг. працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 1976-1984 гг. - загадчык аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Неман». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1983 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны».

Літаратурную дзейнасць пачала ў 1975 г. Піша на расейскай і беларускай мовах. У перыядычным друку выступае з нарысамі. Аўтар дакументальных кніг «У войны - не женское лицо» (1985), «Апошнія сведкі» (1985), «Цинковые мальчики» (часопіс «Дружба народов», 1990). Паводле кнігі «У войны - не женское лицо» напісала п'есу (пастаўлена ў 1985 г. у многіх тэатрах краіны і за мяжой) і сцэнарыі аднайменнага цыкла дакументальных фільмаў (1983, адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1985 г. і «Сярэбраным голубам» на міжнародным кінафестывалі ў Лейпцыгу), дакументальных стужак «Бацькоўскі дом», «Партрэт з вяргіняй», «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» і інш. (усяго пятнаццаць фільмаў). Аўтар п'есы «Марутка» (пастаўлена ў 1988).

Лаўрэат літаратурных прэмій СП СССР імя М.Астроўскага (1984), імя К.Федзіна (1985) і прэміі Ленінскага камсамола (1986) за кнігі «У войны - не женское лицо» і «Апошнія сведкі».

Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

Алексіевіч Святлана :: Publications

mp3
Алексіевіч Святлана, Час сэканд хэнд, Кніга пятая

Час сэканд хэнд

Галасы Утопіі

Алексіевіч Святлана

Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... More »

mp3
Алексіевіч Святлана, У вайны не жаночы твар, Кніга першая

У вайны не жаночы твар

Галасы Утопіі

Алексіевіч Святлана

Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... More »

mp3
Алексіевіч Святлана, Апошнія сведкі, Кніга другая

Апошнія сведкі

jpg
Алексіевіч Святлана, Цынкавыя хлопчыкі, Кніга трэцяя

Цынкавыя хлопчыкі

Алексіевіч Святлана, Чарнобыльская малітва, Кніга чыцвёртая

Чарнобыльская малітва

Галасы Утопіі

Алексіевіч Святлана

«Сядзіць маладая жанчына на лавачцы каля дома, корміць немаўля грудзьмі… Праверылі грудное малако – радыеактыўнае. Чарнобыльская мадонна…» Ноч 26 красавіка 1986 года… За адну ноч мы патрапілі ў іншае месца гісторыі. «Ніхто мне раней нічога падобнага не расказваў», «ні ў воднай кніжцы пра гэта не чытаў і ў кіно не бачыў». Паміж часам, калі здарылася катастрофа, і тым часам, калі пра яе пачалі расказваць, была паўза. Момант нематы… Ён зап... More »

pdf
epub
Алексіевіч Сьвятлана, 100 цытатаў на Свабодзе

100 цытатаў на Свабодзе

па-беларуску по-русски українською in English

Алексіевіч Сьвятлана

In 2015, the Swedish Academy honored Sviatlana Alexievich with the Nobel Prize in Literature, distinguishing the Belarusian author “for her polyphonic writing, a monument to suffering and courage in our time.” In current day Belarus, Alexievich’s books remain unpublished by state presses, and are absent from recommended reading lists of schools and universities. An outspoken critic of the Lukashenka government, Alexievich is persona non... More »»

Алексіевіч Святлана, Апошнія сведкі, Кніга другая

Апошнія сведкі

Сола для дзіцячага голасу

Алексіевіч Святлана

Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... More »

Алексіевіч Святлана, Час сэканд-хэнд, Кніга пятая

Час сэканд-хэнд

First   Previous   [1-4]   Next   Last