![]() |
![]() |
Валянцін Акудовіч (нар. 18 чэрвеня 1950, Свіслач), беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.
Скончыў Маскоўскі літаратурны інстытут імя М. Горкага пры СП СССР (1980). Спецыяльнасць — літаратар.
Працаваў экспедытарам на Свіслацкім хлебазаводзе (1967—1968), токарам, слесарам і інжынерам па металу на Мінскім маторным заводзе (1968—1969, 1970—1975), служыў у Савецкім войску (1969—1970), працаваў вартаўніком (1981—1985, 1986) і лодачнікам на аўтатурбазе «Нарачанка» (1985). З 1986 намеснік дырэктара Мінскай школы турызму, скуль у 1990 перайшоў на кафедру спартовага турызму Беларускага філіяла інстытута турызму (старэйшы выкладчык). Майстар спорта СССР па спартоваму турызму.
У 1991—1999 працаваў у штотыднёвіку «Культура» (рэдактар аддзела, першы намеснік галоўнага рэдактара). Затым (1999—2000) быў рэдактарам аддзела філасофіі і замежнай літаратуры часопіса «Крыніца» і нейкі час штотыднёвіка «ЛіМ». Па-за службай у дзяржаўных установах з'яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара філасофскага часопіса «Фрагмэнты», выкладаў у Беларускім калегіуме (з 2001 — куратар аддзялення філасофіі і літаратуры). Рэдактар філасофскага часопіса «Перекрёстки» (2004—2007) і куратар літаратурна-філасофскага часопіса «Паміж».
Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007). “Архіпелаг Беларусь” (2010), “Кніга пра Нішто” (2012), “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне” (2015). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве, Башкірыі, Манголіі… Кніга «Дыялогі з Богам» перакладзеная на польскую мову (2008), а кніга “Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці” на літоўскую, рускую і нямецкую мовы.
Разам з Алесем Анціпенка ўклаў “Анталёгію сучаснага беларускага мыслення” (2003) і кнігу “Невядомая Беларусь” (2008).
Узнагароджаны медалём «За воинскую доблесть» (1970). Лаўрэат прэмій штотыднёвіка «ЛіМ» (1993), часопіса «Крыніца» (1995), Беларускага гуманітарнага цэнтра (1997), Беларускага ПЭН-цэнтра (прэмія імя Алеся Адамовіча, 2001), літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2007), філасофскай прэміяй імя Ігната Абдзіраловіча (2020).
Хрышчаны ў праваслаўнай царкве.
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »
Адам Глобус адзін з самых знаных пісьменнікаў сучаснай беларускай літаратуры. Празаік, паэт, эсэіст… Яго кнігі перакладзеныя на дзесяткі моваў. Узнагароджаны шматлікімі літаратурнымі прэміямі. А яшчэ ён пладавіты мастак з адметным стылем (скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў). Яго працавітасць уражвае. Не бывае дня, каб Адам Глобус не напісаў эсэ ці не стварыў арыгінальны малюнак…<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" sr... Болей »
Ігнат Абдзіраловіч нарадзіўся і памёр у Вільні. Вучыўся ў Пецярбургу і Маскве. За два гады да смерці ад сухотаў у 1923 годзе надрукаваў ёмістае паводле памераў і канцэптуальнае паводле сэнсаў эсэ “Адвечным шляхам”. Прамінула сто год, а беларускае мысленне не стварыла нічога больш адметнага і значнага за гэты інтэлектуальны цуд. Між іншым, калі тэкст пісаўся, Ігнату не было яшчэ дваццаці пяці год. У такую пару маладыя людзі звычайна пішу... Болей »
Валянцін Акудовіч – філоcаф, паэт, літаратурны крытык. Нарадзіўся ў 1950 годзе ў Свіслачы на Гарадзеншчыне. Скончыў Маскоўскі Літаратурны інстытут. Працаваў у штотыднёвіках “Культура”, “ЛіМ”, часопісах “Крыніца” і “Фрагмэнты”. “Хросны бацька” літаб’яднання “Бум-Бам-Літ”. Выкладае ў Беларускім калегіюме. Адзін з заснавальнікаў беларускага “Клубу састарэлых людзей”. Майстар спорту СССР у турызме. Валянцін Акудовіч – аўтар кнігаў “Мяне ням... Болей »
А цяпер я распавяду пра чалавека, які марыў стаць Джамалунгмай. «Вось каб я быў Джамалунгмай, — разважаў гэты чалавек, — дык пра мяне чулі б нават пінгвіны на Алясцы». Вядома, калі чалавек чаго захоча і будзе хацець доўга, то ягонае жаданне некалі спраўдзіцца. Аб гэтым кажуць яшчэ ў школе, а ў школе абы-чаго плявузгаць не будуць... Урэшце так яно і атрымалася. Аднойчы раніцай адразу за мястэчкам мы ўбачылі нешта такое, ад чаго капелюшы... Болей »
У кожнай праграме Вы спаткаецеся са знакамітымі ды папулярнымі постацямі культурнага жыцця Беларусі. Яны распавядуць пра адметныя для іх рэчы: улюбёныя кнігі, музыку, фільмы. Адкрыюць перад намі свет сваіх захапленняў. Пакажуць, што іх натхняе і дадае творчых сілаў. Cваю прыватную калекцыю ўлюбёных кніг і песень пакажа Валянцін Акудовіч – філосаф, літаратар, вандроўнік, культавая постаць беларускага інтэлектуальнага жыцця 1990-х. «З дзя... Болей »
Усяму свету вядома, што лепей за нас ніхто не ўмее наракаць ды скардзіцца. Мы і грамаце навучыліся раней за іншых, каб скаргі начальству пісаць. Пакуль быў Бог, мы болей яму жаліліся і тады неяк без (...) Болей »
Адзін з нас меў аргумент, а ўсе астатнія ішлі туды, куды дзьме вецер. Сёння вецер быў з аднаго боку, заўтра з іншага, і таму рана ці позна, але мы зноў вярталіся туды, дзе на выспе за вёскай сядзеў той (...) Болей »