Агняцвет Эдзі

Эдзі Агняцвет (сапр. Каган Эдзі), нарадзілася 11.10.1913 г. у горадзе Менску ў сям'і служачых.

Пасля заканчэння сямігодкі працавала на менскім заводзе «Камунар» (1930), год правучылася ў менскай будаўнічай прафтэхшколе. Скончыла крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Менскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1934). Завочна вучылася на педагагічным аддзяленні літфака педінстытута (1934-1936), працавала рэдактарам Беларускага радыё (1934-1938), кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР (1939), у аддзеле паэзіі часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Ўзбекістане. У 1945-1946 гг. працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР. Сябра СП СССР з 1937 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Першыя вершы надрукавала ў 1929 г. Піша пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі «Маё пакаленне» (1935), «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Край мой родны» (1945), «Дарога ў будучыню» (1949), «Беларуская рабіна» (1959), «Лірыка» (1965), «Круглы год: Выбранае» (1966), «Жаданне» (1971), «Спадзяванне калыханак» (1983), «Закаханым» (1986), паэму «На беразе Волгі» (1940). Выйшлі кнігі паэзіі для дзяцей «Васількі» (1947), «Ля піянерскага кастра» (1952), «Твае таварышы» (1957), «Госць з далёкай зямлі» (1958), «Незвычайныя канікулы» (1962), «Першы ліст» (1966), «Падарожнік» (1969), «Піянерская гама» (1970), «Краіна маленства» (1975), «Мы сур'ёзныя, мы вясёлыя» (1976), «Доктар Смех» (1977), «Ад зярнятка да вясёлкі» (1981), «Хто пачынае дзень?» (1982), «На двары алімпіяда» (1984), «Буду настаўнікам» (1990), паэмы «Песня пра піянерскі сцяг» (1949), «Мы будзем сябраваць» (1955, дапрацаванае выданне ў 1979), кніга для чытання ў 4 класе «Роднае слова» (з Я.Івашуціч, 1989). У 1976 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Аўтар лібрэта опер для дзяцей «Джанат» (1962, ставілася ў 1944, 1947, 1974), «Марынка» (урыўкі ў 1958, пастаўлена ў 1956).

Пераклала на беларускую мову паасобныя творы А.Пушкіна, М.Някрасава, У.Маякоўскага, М.Ушакова, Г.Ахматавай, В.Шэфнера, А.Барто, Л.Украінкі, М.Бажана, Я.Судрабкална, С.Карыма і інш., кнігу Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з А.Грачанікавым, 1985), зборнікі паэзіі для дзяцей Я.Османіса «Сабака з рагаткай» (1976), Г.Сулейманавай «Сорак косак» (1982), М.Джаліля «Я гляджу на зоры» (1985). З французскай мовы пераклала кнігі П.Ж.Беранжэ «Выбраныя песні» (1960), «Краіна Паэмія» (анталогія французскай паэзіі для дзяцей, 1962), А.Экзюперы «Маленькі прынц» (1969), Г.Апалінэра «Зямны акіян» (1973), П.Элюара «З табою» (1980).

У 1986 г. узнагароджана міжнародным Ганаровым дыпломам імя Х.К.Андэрсена за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей «На двары алімпіяда».

Крыніца: Беларускія пісьменнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

 

Агняцвет Эдзі :: Выданьні

Агняцвет Эдзі, Выбраныя творы

Выбраныя творы

у 2-х тамах. Том 1. Вершы і паэмы

Агняцвет Эдзі

Вядомая беларуская паэтэса Эдзі Агняцвет (Эдзі Сямёнаўна Каган) больш сарака гадоў працуе ў паэзіі. Першыя вершы яе з’явіліся ў друку яшчэ задоўга да вайны. З таго часу яна напісала шмат твораў для дарослых і для дзяцей. Паэтэса шмат працуе ў галіне мастацкага перакладу. Творы яе вызначаюцца надзённасцю, глыбокім паэтычным роздумам аб жыцці, барацьбе народаў за мір і дружбу, пачуццём шчырай любві да Радзімы. У першы том увайшлі выбраныя... Болей »


Агняцвет Эдзі, Выбраныя творы

Выбраныя творы

у 2-х тамах. Том 2

Агняцвет Эдзі

У другі том выбраных твораў Эдзі Агняцвет уключаны новыя вершы паэтэсы, а таксама пераклады з творчасці А. Пушкіна, М. Някрасава, Ул. Маякоўскага, Л. Украінкі, Я. Судрабкална, М. Ісакоўскага, М. Бажана і іншых выдатных паэтаў нашай Радзімы. Шырока прадстаўлена ў томе творчасць французскіх паэтаў — Пера Жана, Беранжэ, Віктора Гюго, Гіёма Алалінэра, Поля Элюара і іншых. Болей »


pdf
Скрыжалі памяці, Кніга трэцяя

Скрыжалі памяці

З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны

У трэцяй кнізе «Скрыжаляў памяці» сабраны творы пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Успаміны і артыкулы даюць магчымасць даведацца пра жыццё і творчасць гэтых літаратараў. Выданне прысвячаецца 60-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам. Болей »


pdf
Маладосць, 03 (433) 1989

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

03 (433) 1989

* Агняцвет Эдзі, Яна — з людзьмі * Бондар Таіса, Марыя. Аповесць * Возісава Лідзія, Вершы * Дамашэвіч Уладзімір, Супрунчук Віктар, Тычына Міхась, Як жывеш, маладое натхненне? Анкета "Маладосці" * Ждановіч Валянцін, Шчарбаты эталон * Зайцаў Мар’ян, З пячаткай "Зямлі і волі" * Каробкіна Святлана, Вершы * Мазго Уладзімір, Вершы * Няхай Валерый, Да горада рукой падаць. Па сямейных абставінах. Апавяданні * Паўлаў Уладзімір, Вершы *... Болей »