Славамір Адамовіч нарадзіўся 8.3.1962 г. на станцыі Унежма Анежскага раёну Архангельскай вобласьці. Беларус. Бацькі: Юзэфа Чантарыцкая, Генрых Адамовіч. Бабуля па кудзелі - Тэрэза (Тарэса) Чантарыцкая з дому Адамовічаў, дзед - Павел Чантарыцкі. Бабуля па мячы - Грызельда (Грасільда) Адамовіч з дому Роўдаў, дзед - Станіслаў Адамовіч. У 1977 годзе аўтар "Турэмнага дзёньніка" скончыў 8 класаў Будслаўскай школы; у 1979г. - Свірскае СПТВ-17. Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе "Будслаўскі"; служыў у савецкім войску (1980-1982гг.); ізноў працаваў - на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску. У 1986-1992гг. вучыўся на філфаку БДУ; з 1991г. па 1995г. працаваў у "Настаўніцкай газеце". У лістападзе 1995г. напісаў верш "Убей президента!", за што быў арыштаваны. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку; праз дзесяць месяцау зьняволеньня адпушчаны пад падпіску пра нявыезд. У жніўні 1997г. зрабіў акт індывідуальнага супраціўленьня антыбеларускаму рэжыму - на адным зь мітынгаў публічна зашыў сабе рот.
У 2000 годзе Славамір Адамовіч знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. Меў усе падставы прасіць палітычнага прытулку, але вярнуўся ў Беларусь, каб займацца тым, што можа найлепей - ствараць "забойчыя" вершы.
У 2001-м набыў сабе аднапакаёвую кватэру ў Менску.
У верасьні 2002-га,ня маючы з чаго жыць, у пошуках заробку выехаў у Нарвегію, дзе атрымаў від на жыхарства і дазвол на работу. У лютым 2005-га на паэта быў зроблены напад, яго зьбілі ва ўласнай кватэры. Паліцыя так і не знайшла злачынцаў, аднак у адпаведнасьці з нарвежскімі законамі Каралеўства выплаціла пацярпеламу грашовую кампенсацыю.
У Нарвегіі С.Адамовіч пражыў 8 гадоў.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 1999г.).
Даволі актыўна публікуецца ў сваім блогу:berserk5.livejournal.com
Існуе таксама жж-суполка by_slavamir.livejournal.com
Выдаў зборнікі вершаў:
- "Кальварыйскія клёны" (Менск, 1990);
- "Зямля Ханаан" (Полацак, 1993);
- "Зваротныя правакацыі" (Полацак, 1994);
- "Каханьне пад акупацыяй" (Менск, 1996);
- "Сьпіраль Бруна" (Менск, 1997);
- "Плавільшчыкі расы" (Вільня, 1999);
- "Турэмны дзёньнік" (Менск,2001).
Замежная літаратура ў новым нумары прадстаўленая вялікай падборкай твораў знакамітага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, 100-годдзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце. Упершыню па-беларуску надрукавана Нобелеўская лекцыя Чэслава Мілаша. Таксама ў 51-ым нумары пачатак вялікага раману Віктара Карамазава, працяг біяграфічнага раману Славаміра Адамовіча, апавяданне Вінцэся Мудрова “Нячысцік”. Шмат крытыкі, літаратуразнаўчых артыкулаў,... Болей »
Паэзія * Рыгор Барадулін. Анёл спагады. Вершы * Андрэй Хадановіч. Урокі гісторыі. Вершы * Алесь Аркуш. Ля Дзвіны у высокіх травах. Вершы * Віктар Ярац. Зямныя эцюды. Вершы * Макс Шчур. Невідочная бібліятэка. Вершы * Уладзімір Папковіч. Самота. Вершы * * Проза * Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана. Раман. Кніга 1-я * Сяргей Рублеўскі. Святло лускі. З кнігі для тых, хто любіць лавіць рыбу ўсім сэрцам. Аповесць * Юрась... Болей »
* Адамовіч Славамір, Момант ісьціны * Бараташвілі Ніколаз, Малітва, узьнесеная да сінечы * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Гілевіч Ніл, Забаўныя гісторыі * Грыль Франц Салес, "Коткі" і "жрыцы каханьня". Руслан Вашкевіч — мастак новага авангарду з інтэлектуальна—іранічай інтуіцыяй * ДАНІЛЬЧЫК Аксана, Паўночны анёл * Дзядзенка Зьміцер, Аршанскія здані * Дранько-Майсюк Леанід, Ня... Болей »
* Адамовіч Славамір, Сны эмігранта * Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * Акуліч Алесь, Захаваць сваё нацыянальнае "Я" * Арсеньнева Натальля, "Не наракаю на долю..." * Барадулін Рыгор, На ўскрайку Вечнасьці * Быкаў Васіль, Прыпавесьці * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы * Драч Іван, Душа * Іпатава Вольга, З напятай боскай цецівы... * Карамазаў Віктар, Гарачая кроў Джото * Кіт Барыс... Болей »
Тэма нумару: Чэскі альбом. Сярод яго аўтараў – Вацлаў Гавал, Ян Максімюк, Ёзаф Кроўтвар, Наталя Прыступа, Сяргей Сматрычэнка, Іван Адзіла Штампах, Міхал Вівэг, Мілаш Урбан, Яхім Топал і інш. Шэраг артыкулаў (Славаміра Адамовіча, Валянціна Акудовіча, Алеся Анціпенкі, Юрыя Пацюпы, Веры Рыч, Яўгена Сьвярсьцюка, Максіма Шчура, Сяргея Шыдлоўскага) прысьвечаны сьмерці Васіля Быкава. Друкуецца таксама стэнаграмы апытаньня "ARCHE" "Якія плюсы й... Болей »
У гэтым нумары: "Амэрыканскі дзёньнік" Славаміра Адамовіча, вершы Алеся Разанава і Усевалада Гарачкі, апавяданне Уладзімера Арлова "Маша і Мядзьведзі" і г.д. Сярод аўтараў нумара — Аляксандр Надсан, Мікалай Букчын, Сямён Букчын, Іван Міцін, Мікола Рабчук, Сяргей Балахонаў і інш. Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »