![]() |
![]() |
Славамір Адамовіч нарадзіўся 8.3.1962 г. на станцыі Унежма Анежскага раёну Архангельскай вобласьці. Беларус. Бацькі: Юзэфа Чантарыцкая, Генрых Адамовіч. Бабуля па кудзелі - Тэрэза (Тарэса) Чантарыцкая з дому Адамовічаў, дзед - Павел Чантарыцкі. Бабуля па мячы - Грызельда (Грасільда) Адамовіч з дому Роўдаў, дзед - Станіслаў Адамовіч. У 1977 годзе аўтар "Турэмнага дзёньніка" скончыў 8 класаў Будслаўскай школы; у 1979г. - Свірскае СПТВ-17. Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе "Будслаўскі"; служыў у савецкім войску (1980-1982гг.); ізноў працаваў - на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску. У 1986-1992гг. вучыўся на філфаку БДУ; з 1991г. па 1995г. працаваў у "Настаўніцкай газеце". У лістападзе 1995г. напісаў верш "Убей президента!", за што быў арыштаваны. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку; праз дзесяць месяцау зьняволеньня адпушчаны пад падпіску пра нявыезд. У жніўні 1997г. зрабіў акт індывідуальнага супраціўленьня антыбеларускаму рэжыму - на адным зь мітынгаў публічна зашыў сабе рот.
У 2000 годзе Славамір Адамовіч знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. Меў усе падставы прасіць палітычнага прытулку, але вярнуўся ў Беларусь, каб займацца тым, што можа найлепей - ствараць "забойчыя" вершы.
У 2001-м набыў сабе аднапакаёвую кватэру ў Менску.
У верасьні 2002-га,ня маючы з чаго жыць, у пошуках заробку выехаў у Нарвегію, дзе атрымаў від на жыхарства і дазвол на работу. У лютым 2005-га на паэта быў зроблены напад, яго зьбілі ва ўласнай кватэры. Паліцыя так і не знайшла злачынцаў, аднак у адпаведнасьці з нарвежскімі законамі Каралеўства выплаціла пацярпеламу грашовую кампенсацыю.
У Нарвегіі С.Адамовіч пражыў 8 гадоў.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 1999г.).
Даволі актыўна публікуецца ў сваім блогу:berserk5.livejournal.com
Існуе таксама жж-суполка by_slavamir.livejournal.com
Выдаў зборнікі вершаў:
- "Кальварыйскія клёны" (Менск, 1990);
- "Зямля Ханаан" (Полацак, 1993);
- "Зваротныя правакацыі" (Полацак, 1994);
- "Каханьне пад акупацыяй" (Менск, 1996);
- "Сьпіраль Бруна" (Менск, 1997);
- "Плавільшчыкі расы" (Вільня, 1999);
- "Турэмны дзёньнік" (Менск,2001).
«Адрэналін» — восьмы зборнік вершаў Славаміра Адамовіча, і другі паэтычных, выдадзены за ўласныя сродкі аўтара.Тэксты, сабраныя кнізе, канкрэтныя і часам нават жорсткія, — як і час, у якім mym і цяпеІ мы жывём. More »
Славамір Адамовіч нарадзіўся 8 сакавіка 1962 году ў сям'і Беларусаў. Вучыўся ў беларускай школе мястэчка Будслаў у паўночна-заходнім рэгіёне Беларусі, адным з самых прабеларускіх. Скончыў 8 класаў, потым - Сьвірскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, пасьля якога працаваў у Казахстане. Далей - служба ў савецкіх ваенна-марскіх сілах, у дыверсійным сьпецпадразьдзеле. Пасьля службы - работа на Беларускай чыгунцы, на станказаводзе імя Кірава ў... More »
Вершы С. Адамовіча па-ранейшаму закранаюць адвечна хвалюючыя душу чалавечую пытанні кахання, волі, ладу ў грамадстве і лёсу Бацькаўшчыны. На паэтычнай ніве яны выяўляюць арыгінальнага і адметнага сваім майстэрствам аўтара. More »
The Prison Diary by Slavamir Adamovich is not a work of fiction. It is a brutal and chilling account. It smells a gut bucket and human mean-spirit, a collective farm boss, bad blood, lousy teenagers and the president, but despite its demonism it has one positive thing about it – it is an unbiased and truthful account. It plunges the reader in prison reality with one dominant rule – the tougher and bolder person always wins. The reader u... More »»
«Плавільшчыкі расы» – шосты паэтычны зборнік Славаміра Адамовіча. Першая, яшчэ савецкая кніжка называлася «Кальварыйскія клёны». Гэта 1990-ы. Час, калі прадукцыя самвыдавецтваў пачынала патроху легалізавацца і са зьместу не эаўсёды можна было адрозьніць цэнзураваную кнігу ад нелегальнай. Наступныя – «Зямля Ханаан» і «Зваротныя правакацыі» выйшлі адпаведна ў 93-м і 94-м у Полацку, пазначыўшы тагачасны рэнэсанс беларускіх рэгіёнаў. Кніжка... More »
Сын Генрыха Станіслававіча й Грасільды з Чамярыцкіх Адамовічаў. Скончыў 8 клясаў Будслаўскае школы (1977), Сьвірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасьля ў саўгасе «Будслаўскі». У 1980—1982 гадах служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Менску. У 1986—1992 вучыўся на філялягічным факультэце БДУ; у 1991—1995 працаваў у «Настаўніцкай газеце». Таксама быў чальцом Партыі амат... More »
Я чуў, каханая, што ты будуеш дом / вялікі дом для ўласнага сямейства / а твой ваюе рыфмамі са злом / спаўзаючы паціху ў фарысэйства (...) / Бягуць гады (банальная раскладка) / мне трыццаць тры, ты замужам нібы / ды кожны раз, калі занадта гладка / мы заадно і прагнем барацьбы. More »
Дождж прайшоў. Сонца. Трава расьце. Блішчаць валуны. I мы расьцём, дужэем, наліваемся моцай і гартуем наш дух. Мы высока. Абапершыся на плячо маланкі і на поўныя грудзі ўдыхаючы азон, мы гаворым з самім Перуном. Мы памятаем сказанае: «Мы – дамо! Мы – сіла! Мы – права!» Бо мы маем нашу зямлю. Зь яе мы паўсталі, яе любім, у ейнае ўлоньне мы вернемся. I ў гэтым вечным кругабегу нам наканавана зьдзяйсьняць волю ёю народжаных – нашу волю д... More »
Я — маё любімае слова, мой знак сэнсабыцьця. Гаспадар майго цела ня любіць прышлых. Толькі ён і толькі Я. На двох у нас адзін твар, адныя вочы, што ўвабралі ў сябе чысьціню й бруд мільёнасьветаў. Хто іх зразуліее — вочы? Хіба той, хто вырасьце потым на вольных прасторах зямлі Ханаан. Зямля людзей памёрла. Толькі ў нашых зялёных вачах засталося жыцьцё. Я і мой Гаспадар — мы падаем тварам у гліну. More »
Calvary Maples is the first book by Slavamir Adamovich published before the collapse of the Soviet Union. It was 1990, when some samizdat literature was legalized and it was difficult to tell a censored book from an illegal one based on its content. Slavamir Adamovich says in his short foreword, „Mother nature, its unexhaustable spirit was and remain God in my soul. I have one wish – to extract an offspring of virginity from garbage an... More »»