![]() |
![]() |
Адамовіч Алесь, нарадзіўся 03.09.1927 г. у вёсцы Канюхі Капыльскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых.
З 1928 г. сям'я пражывала ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. У 1942 г. ён, вучань сярэдняй школы, - сувязны, з 1943 г. - баец партызанскага атрада імя Кірава Менскага злучэння. У 1944-1945 гг. - студэнт Ленінагорскага горна-металургічнага тэхнікума (Алтайскі край). У 1945-1950 гг. вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1953 г. скончыў аспірантуру пры ўніверсітэце і працаваў там жа на кафедры беларускай літаратуры. У 1954-1962 гг. і з 1967 г. - навуковы супрацоўнік, у 1976-1983 гг. - загадчык сектара літаратурных узаемасувязей Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1962-1966 гг. вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве, у 1964-1966 гг. выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным унівесітэце. З 1966 г. зноў працаваў у Інстытуце літаратуры. У 1982 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1987 г. - дырэктар навукова-даследчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве. Народны дэпутат СССР (1989). Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1957 г.
Роман «Война под крышами» впервые опубликован в 1960 г. в журнале «Дружба народов», в основе его автобиографические события. Книга вышла в Минске в 1960 голу, последнее издание было в 1995 году. Литературный образ Анны Михайловны Корзун, одной из главных героинь дилогии «Война иод крышами» и «Сыновья уходят в бой», Алесь Адамович создавал, опираясь на жизненный опыт своей матери, Позже он отметил: «Если мне что и удалось в романе «Война... Болей »
Аднойчы, яшчэ ў часы Каіна, стаўшы на «сцяжыну вайны», чалавек асуджаны зноў і зноў паўтараць свой сумны вопыт і спрабаваць вырашаць свае праблемы з дапамогай сілы. Алесь Адамовіч, празаік, крытык, вучоны, кінасцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч, які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар твораў пра вайну, заўсёды помніў пра гэта. Аднак няўжо зло непазбежнае і вечнае? Розум і сумленне пісьменніка-гуманіста не маглі згадзіцц... Болей »
Напярэдадні дваццатай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пабачыў сьвет кніга знакавага беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча «Имя сей звезде Чернобыль». Боль і разуменьне страшнага лёсу што напаткаў Беларусь у выніку «перамогі» савецкай навукі вылітыя ў лістах нататках, выступах Алеся Адамовіча, які ўсе апошнія годы свайго жыцьця прысьвяціў Чарнобыльскай трагедыі. Чарнобыльская бяда, якая абрынулася на Бел... Болей »
1943 год, перадасеньнія дажджы прыбілі летнюю суш, зжылі прыдарожную гразюку з пажоўклай травы, але сьпёка вярнулася, я ляжу ля дарогі, локцяжі падціснуўшы вінтоўку, з боку Казловіч вядуць палонных немца і ўласаўца (ва ўласаўца мундзір жаўцейшы за нямецкі, мусіць, з запасаў вугорскай або чэхаславацкай арміі), бабы з нашае Ерукаўшчыны выбягаюць на дарогу, сустракаючы і праводзячы палонных ня так злыж, як горкім галашэньнем: «Дзе ж твае в... Болей »
Здымаюць скальпы (нават зь дзяцей), кастрыруюць, праз маленькую дзірку ў цемені выцягваюць з жывога чалавека мозаг, ірвуць ногі» — гэта хто, фашысты 40-х гадоў? Не, гэта сёньняшнія газэтныя паведамленьні з нашых «блізкіх» рэгіёнаў-дзяржаваў аб высьвятленьні нацыянальных, кланавых і палітычных прэтэнзіяў адно да аднаго. Гэта мы з вамі. Калі ў 41-м немцы-фашысты забівалі савецкіх ваеннапалонных на вачах у жыхароў майго пасёлку, старая, уш... Болей »
Гэтую кнігу Алеся Адамовіча складаюць тры апошнія аповесьці — "Вэнэра", "Нямко" і "Vixi" — якія раней асобнымі выданьнямі не выходзілі, бо пісаліся ўжо ў постсавецкі час і адлюстроўваюць незалежны погляд на беларускую гісторыю і беларускага чалавека XX стагодзьдзя. Болей »
Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі на працягу 1970—1973 гадоў сведчанні ўцалелых жыхароў з многіх беларускіх вёсак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі. Болей »
«…А тут германец этот. Старик столько перемен всяких видел, что и новую беду не считал непоправимой. Ну пришел немец, побудет, а потом его выгонят. Так всегда было. На это русская армия есть. Но молодым не терпится. Старик мало видит, но много понимает. Не хотят старику говорить, ну и ладно. Но ему молодых жалко. Ему уж все равно, а молодым бы жить да жить, когда вся эта каша перекипит. А теперь вот им надо в лес бежать, спасаться. А ка... Болей »
Алесь Адамовіч адным з першых павёў штурм саркафага лжы, які пачаў узводзіцца над Чарнобылем ці не адразу пасля аварыі. Праз барыкады „дзяржаўных інтарэсаў”, езуіцкія „навуковыя” супакойванні, цэнзурныя лабірынты пісьменнік прарываецца да кіраўнікоу краіны і рэспублікі, да сусветнай грамадскасці, са словамі болю нястомна біў у набат чарнобыльскай трагедыі. Аварыя — выпадак ці заканамернасць? Хто вінаваты? Што рабіць? Пра гэта — страсны ... Болей »
Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы,— гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка. Болей »