Ахроменка Уладзіслаў

Нарадзіўся 29.01.1965 у Гомелі. Тата, Ігар Яўхімавіч – інжынер завода РТО, маці Ірына Канстанцінаўна, -- выкладчыца Гомельскай музычнай вучэльні ім. Сакалоўскага. Празаік, кінасцэнарыст, драматург. Вучыўся ў сярэдняй школе №26 г. Гомеля (1972-78), Сярэдняй Спецыяльнай Музычнай Школе пры Беларускай Дзяржаўнай Кансерваторыі, клас фартэпіяна (1978-1981), Гомельскай музычнай вучэльні імя Сакалоўскага (1981-1984), Беларускай Дзяржаўнай Кансэрваторыі (1984-89, клас Цветаевай І. А.). Лаўрэат нацыянальнага конкурса маладых выканаўцаў (Мінск, 1977, 1-ая прэмія). Працаваў выкладчыкам музычнай школы г. Лоева, карэспандэнтам часопіса “Крыніца”, рэдактарам аддзела часопіса “Бярозка”, адказным сакратаром і рэдактарам аддзела газеты “Культура”, рэдактарам газеты беларусаў у Польшчы “Ніва” (Беласток). З 1993 працуе па дамовах з кнігавыдавецтвамі і кінакампаніямі.

Прадстаўнік у Беларусі маскоўскага выдавецтва “Эксмо”.

Першае апавяданне – часопіс “Бярозка” (1988).

Працуе ў вострасюжэтных, камерцыйна запатрабаваных жанрах: дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам з’яўляецца адным з распачынальнікаў у Беларусі жанра кінарамана.

Аўтар кніг прозы “Здані і пачвары Беларусі” (1994, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам. Пад псеўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр), кінараман “Янкі, альбо Астатні наезд на Літве” (2007, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам), “Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша” (2009, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам), “Тэорыя змовы” (2011).

Аўтар п’есы “Русалка Камсамольскага возера” (2010, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам).

Апавяданні, навэлы, эсэ друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Перакладзены на ўкраінскую, славацкую і польскую мовы.

Паводле рамана “Жулик” (Масква, 2004, рускай мовай) напісаў кінсцсэнарый фільма, кінасерыял “Жулик” (16 серый, Масква, “Парадзіз-прадакшн”, рэжысёр Р. Фрунтаў, 2008, http://ruskino.ru/mov/11021).

Пад шматлікімі псеўданімамі выдаў блізка дзьвюх соцен арыгінальных т.з. камерцыйных раманаў на рускай мове, некаторыя з іх экранізаваныя.

Жанаты, трое дзяцей.

Жыве ў Менску і ў Чарнігаве.

 

Ахроменка Уладзіслаў :: Выданьні

audio
Ахроменка Уладзіслаў, На ўліку КДБ, Справа 1939 г. “Я ад савецкай улады хлеб не вазьму!..”

На ўліку КДБ

Ахроменка Уладзіслаў

Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў. Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. ... Болей »


audio
Ахроменка Уладзіслаў, На ўліку КДБ, Справа 1938. “Польскія фашысты-манархісты, шпіёны і тэрарысты…”

На ўліку КДБ

Ахроменка Уладзіслаў

Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў. Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя