![]() |
![]() |
Volume: Т. 1
Publication Place: Мінск
Publication Date: 1971
Editor: Шырма Рыгор
Graphics Design: Бязмен В.
Publisher: Беларусь
Sizes: 112с., 21см
Category: Ethnography; Culture; Belles-Lettres
Book Collection: MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [1491]; MiOKB — [1768]
UDC: 398
Народ любіць свае песні, бо ў іх адбіваецца яго жыццё, яго шматвяковы гістарычны шлях. Нават песні, створаныя ў далёкія эпохі, з адменным ад нашых дзён сацыяльна-бытавым укладам, сустракаюць любоўныя да сябе адносіны, і народ ашчадна захоўвае ў сваёй памяці гэтыя дыяменты натхнёнага, па-сапраўднаму рэалістычнага мастацтва. Само жыццё даўно даказала, што толькі тыя музычныя творы захоўваюць жыццяздольнасць і вытрымліваюць праверку часам, якія ў аснове сваёй маюць народную, асабліва песенную, творчасць. Нават складаныя музычныя творы становяцца даступнымі недасведчанаму слухачу, калі яны пабудаваны на народнай творчасці, з захаваннем усіх яе асаблівасцей. Багатая, разнастайная тэматыка народных песень, цікавая меладыйна-ладавая структура, невычэрпная фантастыка і эканомія выяўленчых музычных сродкаў прыцягваюць да сябе ўвагу кампазітараў, якія даюць іх на ступень высокага мастацтва,. зернем якога бывае і лірыка, і драма, і эпас, і тонкі, іскрысты народны гумар з вострым дыялогам.