Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2001
Рэдактар: Кулагін А.М., Герасімовіч У.А.
Рэдакцыйная калегія: Малашэвіч Я.В. і інш.
Мастацкі рэдактар: Жакевіч Э.Э., Хількевіч А.М.
Выдавецтва/ друкарня: Ураджай
Памеры: 184 с., іл., 30 см
ISBN: 985-04-0399-3
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Рэлігія; Турыстыка
Copyright © 2000 by Выдавецтва "Ураджай"
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [217]; EEDC — [540]
Сыгнатура: VII.7.KUL
3 якой пяшчотай і ўсхваляванасцю, пачуццём прыналежнасці і дачынення да мінулага мы ўзіраемся ў старадаўнія, пакрытыя рыжаватай пацінай часу рэліквійныя фотаздымкі - ці то паабводжаныя авалам з галубкамі закаханыя, ці сямейная пара ля студыйнай класічнай калоны, ці выгляд роднага горада, вёскі і іх архітэктурныя манументы! Зараз фатаграфія - рэч звычайная. Але напачатаку XX ст. яна сапраўды ўспрымалася цудам тэхнікі. Фотаздымак не кідалі нядбайна ў неаформлены альбом ці запыленую скрыню, а акуратна афармлялі ў мудрагелістую рамку як каштоўную рэліквію, яго песцілі, памяшчалі на "чырвонае" месца ў хаце. Фотаздымак з'яўляўся аўтарскім творам і абавязкова ставілася прозвішча фатографа ці фірмы.