![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1992
Рэдактар: Аляксееў Л.В.
Выдавецтва/ друкарня: Навука і тэхніка
Памеры: 215 с.: іл.
ISBN: 5-343-00626-4
Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Культура; Рэлігія
© Э. А. Ляўкоў
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [154]; EEDC — [1883], [1883-2]; MiOKB — [1728], [3314]
Сыгнатура: VIII.2.Liav
УДК: 551.332.57+502.8:398.32(476)
Уздоўж дарог і рачулак, на ўскрайку палёў ды ў лясных гушчарах, уросшыя ў зямлю ляжаць замшэлыя валуны. Моўчкі ляжалі яны і двадцаць тысячаў гадоў таму, калі на зямлі паляўнічыя адсочвалі мамантаў, ляжалі і тады, калі з’явіліся першыя пасяленні. Гэтыя камяні памятаюць распры з Кіеўскай Руссю, нашэсці яцьвягаў і крыжацкія паходы, шведскі патоп, напалеонаўскую вайну ды злачынствы нямецкіх фашыстаў. Калі б камяні маглі гаварыць, распавялі б нам гісторыю нашай зямлі, расказалі б пра нашых продкаў, якія пакланяліся камяням, адкрылі б таямніцы чалавечых лёсаў. На Беларусі захаваліся валуны з імёнамі язычніцкіх багоў Перуна, Вялеса, Дажбога, знойдзены своеасаблівы Стоўнхендж — комплекс арыентаваных камянёў дахрысціянскага паходжання. Пра ўсё гэта і распавядае кніга “Маўклівыя сведкі мінуўшчыны”.