Аляхновіч Мікола

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1953 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Мікола Аляхновіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Мрый Андрэй (Шашалевіч Андрэй), Запіскі Самсона Самасуя

Запіскі Самсона Самасуя

Аповесьць

Мрый Андрэй (Шашалевіч Андрэй)

Месца выхаду: Мюнхэн

Дата выхаду: 1953

Выдавец: Выдавецтва "Бацькаўшчыны"

Выдавецтва/ друкарня: Выдавецтва "Бацькаўшчыны"

Памеры: 88s., il., 22cm

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [354]; MiOKB — [443? 7364]

Біяграфічныя ведамкі пра аўтара аповесьці «Запіскі Самсона Самасуя» — Андрэя Мрыя — тымчасам могуць быць пададзеныя адно вельмі скупа: запраўднае прозьвішча ягонае — Андрэй Шашалевіч, месца й даты нараджэньня дакладна ўстанавіць сяньня няма магчымасьці — ведама адно, што пісьменьнік нарадзіўся дзесь на Магілеўшчыне (паўдзённа-ўсходняй, хіба — над Сожам ці блізка яго) ў сям'і кагось із г. зв. «селавой інтэлігенцьгі» (даўнейшай) — ці то калішняга «валаснога пісара», ці то, можа, кагось ізь селавога праваслаўнага клеру (сьвятара ці дзяка); у часе друкаваньня «Запісак Самсона Самасуя», г. зн. у 1929 годзе, аўтару іхнаму на вока было год за трыццаць (паводля ўспамінаў аднае асобы, што працавала нейкі час разам зь пісьменьнікам у Слоўнікавай Камісіі Беларускае Акадэміі Навукаў, у 1932 годзе яму якраз споўнілася 40 год, г. зн. ён мусіў быць народжаным у 1892 г.).

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся ніга ў адным файле
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле