Месца выхаду: Лондан
Дата выхаду: 1965
Выдавецтва/ друкарня: Аб'яднаньне
Памеры: 166с., 23см
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1426]
Аўтар паэмы »Васіль Каліна« — гэтага манумэнтальнага твору нашае мастацкае літэратуры - Уладзімер КЛІШЭВІЧ нарадзіўся 27 лютага 1914 году на Случчыне ў вёсцы Чырвонадворцах, Старобінскага райёну. Бацькі яго былі сяляне й таму свае юнацкія гады ён правёў на вёсцы. У 1927 годзе Ул. Клішэвіч паступіў у Старобінскую сямігодку, якую скончыў у 1930 годзе. Далей вучыўся ў Слуцку, а ў 1933 годзе скончыў Рабфак пры Беларускім Дзяржаўным Унівэрсітэце. Пасьля вучыўся ў Вышэйшым Пэдагагічным Інстытуце. У часе так зв. Ежоўшчыны Ул. Клішэвіч быў арыштаваны й высланы ў Сібір. а пасьля на Калыму ў Запалярны круг. Адсядзеў у Савецкіх турмах і канцэнтрацыйных лагерох пяць год.
Каталёг: BTH
Доўга мой зборнік чакаў на выхад у сьвет. Але, нарэшце, дзякуючы ахвярнасьці беларускае моладзі ў Саўт Рывэры (штат Нью Джэрзі), мары аўтара збыліся. Таму я вельмі дзякую Саюзу Беларуска-Амерыканскае Моладзі (СБАМ) за выданьне гэтага майго зборніка. Ул. Клішэвіч. 24 красавіка 1963 г. Блумінгтон Болей »