Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2003
Рэдактар: Майхровіч А.С.
Выдавец: Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі. Інстытут філасофіі
Выдавецтва/ друкарня: Беларуская навука
Памеры: 316с., 21см
ISBN: 985-08-0531-5
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Рэлігія; Біяграфіі
Copyright © 2003 by Падокшын С.А.
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1200]; MiOKB — [8566]
УДК: 94(476)и10/16»
Філасофская, грамадска-палітычная, прававая думка Беларусі XI—XVII стст. аналізуецца ў сувязі з айчыннай гісторыяй і развіццём нацыянальнай культуры. Рашаюцца тэарэтыка-метадалагічныя праблемы — творчай свабоды, духоўна-культурнага сінтэзу Усходу і Захаду, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага суверэнітэту, філасофіі беларускай гісторыі. Дадзена даволі поўная карціна айчыннай культуры і думкі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці. Выпрацавана перыядызацыя і класіфікацыя развіцця арыстоцелізму на беларускай глебе, даследуецца гісторыя айчыннага лібералізму, прааналізаваны сутнасць маральнай дактрыны беларускага пратэстантызму, творчая спадчына і светапогляд асоб культуры і думкі Беларусі ХУІ-ХУІІ стст. Рэкамендуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Будзе цікава ўсім, хто шануе і імкнецца ведаць беларускую культуру, гісторыю, думку.
У кнізе даследуецца жыццё, дзейнасць і творчая спадчына Іпація Пацея, віднага грамадскага і царкоўнага дзеяча Беларусі і Украіны, пісьменніка-публіцыста, мысліцеля, «галоунага архітэктара» Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. Упершыню грунтоўна аналізуецца яго уніяцкая канцэпцыя, раскрываюцца яе неадназначнасць і супярэчлівая сутнасць. Побач з адмоўнымі паказваюцца пазітыўныя элементы дзейнасці і светапогляду Пацея: намаганні ў развіцці айчы... Болей »