Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 1998
Выдавец: Беларускі Саюз у Польшчы
Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print, Białystok
Памеры: 98с., 21см
ISBN: 83-910058-5-2
Катэгорыя: Этнаграфія; Культура; Дзіцячая літаратура; Мэтадычная літаратура
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [185], [169]; MiOKB — [4817], [4818]
Навучанне беларускай мовы ў школах Беласточчыны зводзіцца да засваення вучнямі літар і набыцця пэўнага слоўнага багажу. Заняткі нярэдка ўзбагачваюцца вывучэннем вершаў, песень і тэатральнымі пастаноўкамі. У школьных праграмах не хапае гульняў, рухомых занятак. Гульні не толькі ўзбагачваюць слоўнік дзіцяці, вучаць новым тэрмінам і паняццям, але і развіваюць яго фізічна. І робяць урокі больш атракцыйнымі, займальнымі. Беларускі народ на працягу вякоў стварыў многа арыгінальных гульняў, якія адпавядалі яго жыццю, зацікаўленням, штодзённым заняткам і клопатам. Мелі свае гульні пастушкі, ўмелі весяліцца жнеі, дажаўшы апошні сноп збожжа і кудзельніцы ў доўгія зімовыя вечары. Гульні былі цесна звязаны з гадавым цыклам прыроды, з палявымі працамі і народна-абрадавым календаром.