Масквін Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Масквін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Словы ў лабірынтах

Словы ў лабірынтах

Плён І Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы (выбраныя творы)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 1996

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка "Ніва"

Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print, Białystok

Памеры: 64с., 15см

ISBN: 83-904359-2-6

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [363], [362]

Вечар, як ціхі лебедзь, узняў крылы над белай зямлёй. Пах узбуджанай вясны, быццам чара дзіўнага напітку, зачараваў думкі і авалодаў сэрцам. Цішыня. Дарогай мілагучна прабег чорны сон. Аддаліўся. А ў пакоі, як заўсёды, промні чорных літар свяцілі быццам лампада на раз'юшаным моры. Пышны цень кветак парушыў спакой белых сцен, а памяркоўны ход гадзінніка абвяшчаў набалелае. Час... Лятучае гора... Імчыць хутчэй за ўсіх... (Капій Б. Нечаканасць - фрагмент)

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)