Месца выхаду: Гародня
Дата выхаду: 1993
Рэдактар: Сцяцко П.
Рэдакцыйная калегія: Габрусевіч С., Жук І., Пяткевіч А., Семянчук Г., Таюрская Я.
Выдавец: Гродзенскі Дзяржаўны Універсітэт імя Янкі Купалы, Факультэт беларускай філалогіі і культуры. Гродзенская суполка Беларускага Фонду Культуры
Памеры: 149с, 21см
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Рэлігія; Грамадзтва
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1153]; EEDC — [27]
Муры кляштару дамініканаў у Гродне мясціліся па вуліцы Віленскай. Да сённяшняга дня захаваліся толькі два кляшторныя будынкі па вуліцы Савецкай 6-8, якія даюць нам рэальную магчымасць уявіць багатую культурную і грамадскую мінуўшчыну айцоў дамініканаў у Гродне. 22 снежня 1216 года папа Ганоры III зацвердзіў закон св. Дамініка— ордэн братоў-прапаведнікаў. Амаль праз сто гадоў, у 1317 годзе, белыя расы дамініканаў з 'явіліся ў Вялікім княстве Літоўскім. А яшчэ праз трыста гадоў, у 1644 годзе, у Рыме была заснавана літоўская кангрэгацыя ў імя Анела Захавальніка, да якой быў далучаны і гродзенкі канвент дамініканаў. Вядомы даследчык гісторыі дамініканаў Вялікага княства Літоўскага Валыняк лічыць, што касцёл дамініканаў у Гродне быў заснаваны на падставе прывілея Жыгімонта III у 1632 годзе, а ў 1633 годзе быў ужо пабудаваны на фундацыю Фрэдэрыка і Хрысціны з Пацаў Сапегаў2. Валыняк, які працаваў з архіўнымі дакументамі ў Кракаве, а значыць меў доступ да найбольш захаваных архіваў, адзначыў, што пра дзейнасць гродзенскіх дамініканаў у XVII стагоддзі нічога невядома.
Выданне “Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры” з прыхільнасцю сустрэлі спецыялісты розных галінаў гуманітарнай навукі: філолагі, гісторыкі, культуролагі, фалькларысты і інш. Два выпускі выдання з зацікаўленасцю выкарыстоўваюцца не толькі навукоўцамі, але і студэнтамі, навучэнцамі гуманітарных каледжаў, гімназіяў, старшакласнікамі агульнаадукацыйнай школы як на Гарадзеншчыне, так і ў іншых рэгіёнах Беларусі. (Прадмова, фрагм... Болей »