Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1994
Рэдактар: Лойка А., Пятрова Л.
Выдавецтва/ друкарня: Навука і тэхніка
Памеры: 53с., іл., 21см
ISBN: 5-343-01404-6
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Рэлігія; Грамадзтва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [628], [2885]; EEDC — [1819]
УДК: 947.67-21Пінск"15"
На нашых вачах дашчэнту сціраецца з зямлі Пінскай унікальны помнік архітэктуры сярэдзіны XVII ст. Пінскі езуіцкі касцёл, руйнуецца старажытны водны рынак—частка былога знакамітага пінскага старога рынку. Мала хто з сённяшніх жыхароў горада, калі ідзе па вуліцы Леніна, ведае, што раней яна мела назву Вялікай Спаскай, што вуліца Зоі Касмадзям'янскай — гэта Вялікая Троіцкая, Чырванафлоцкая — Вялікая Ясельдская і г. д. Сувязь часоў ірвецца па-жывому. Тая сувязь, якая павінна знітоўваць людзей, набліжаць іх да чыстых вытокаў, да былой славы і годнасці. Гэта бачыў, адчуваў, за гэта перажываў аўтар дадзенай кнігі—мастак Аляксандр Іванавіч Лазіцкі, ён нарадзіўся ў Пінску ў 1910 г. Вучыўся ў тутэйшай, а затым у Брэсцкай гімназіі. У 1930—1932 гг., працаваў на Пінскім фанерным заводзе ў якасці рабочага.
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC