Шклярык Вадзім, Як гавораць беларусы

Як гавораць беларусы

Шклярык Вадзім

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2024

Рэдактар: Санько Зьміцер

Мастацкі рэдактар: Леановіч Надзея

Выдавец: Тэхналогія

Памеры: 34 с.

ISBN: 978-985-458-369-3

Катэгорыя: Этнаграфія; Беларуская мова

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [5341]

Пачатак беларускай мовы як адной з усходнеславянскіх можна смела адносіць да 2-й паловы I тысячагоддзя нашай эры, бо менавіта ў гэты час на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачынаюць фарміравацца племянныя аб’яднанні ўсходніх славян. Безумоўна, гэта была яшчэ далёка не тая мова, якую цяпер вывучаюць у школах і на якой выдаюцца кнігі. Але якраз тады стала закладвац-ца аснова беларускіх гаворак з іх адметнымі рысамі, што пазней праявіліся як у старабеларускай (з XIV na XVIII стагоддзе), так і ў новай беларускай літаратурнай мове (з XVIII стагоддзя і да нашага часу). 3 пэўнымі зменамі мясцовыя моўныя асаблівасці захаваліся да сёння, выступаючы сведчаннем унікальнасці беларускай мовы, натуральнасці яе ўзнікнення і развіцця.

Выдаўцы і выдавецтвы: Тэхналогія

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)