![]() |
![]() |
Месца выхаду: Вільня – Беласток
Дата выхаду: 2025
Перакладчык: Брыло Сабіна
Выдавец: SURMA
Памеры: 152 с.
ISBN: 978-83-67471-36-7
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Copyright © 2025 by Гінтарас Граяускас (Gintaras Grajauskas), Ганна Штольц – малюнкі, Сабіна Брыло – пераклад на беларускую мову, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
“Біць альбо не біць? “— маральная дылема рыцара. Герой аповесці Гінтараса Граяускаса адпраўляецца на пошукі дракона, каб яго забіць, бо гэта лагічна і натуральна, калі ты завешся рыцарам. Тваё атачэнне патрабуе ад цябе канвенцыйнага дзеяння — забойства. Гэта экзамен, які належыць здаць, каб цябе прызналі за таго, кім ты заяўлены. Але “штосьці пайшло не так”. Два антаганісты — рыцар і дракон — замест таго, каб біцца, пачынаюць размаўляць. Чытач робіцца слухачом захапляльных гісторый, у якіх рэальныя гістарычныя падзеі і персанажы пераплятаюцца з фантазіямі, поўнымі гумару і філасофіі. Гінтарас Граяускас (Gintaras Grajauskas) — вядомы паэт, перакладчык, драматург, музыкант. Яго творы выходзілі шмат на якіх мовах; проза беларускаю выдаецца ўпершыню. Пераклад з літоўскай мовы Сабіны Брыло. Аўтар і перакладчыца выказваюць падзяку Саюзу пісьменнікаў Літвы (Lietuvos rašytojų sąjungai) за спрыянне перакладу кнігі і Міжнароднаму саюзу беларускіх пісьменнікаў за тое, што кніга пабачыла свет.
Каталёг: Крама | Прыватны кнігазбор