Месца выхаду: Горкі
Дата выхаду: 2006
Рэдактар: Каданчыка А. І.
Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва; Турыстыка; Мэмуары
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://www.horki.info --
Хто можа лепш напісаць пра свае родныя мясьціны, як людзі якія зь іх паходзяць. Менавіта ў выніку суаўтарства гаркаўчанаў пабачыў сьвет гэты апісальна-аналітычны нарыс. У нарысе аўтары спрабуюць раскрыць багацьце і хараство раёна на ўсходзе Беларусі. Тут і спроба праз прызму гісторыі паказаць старажытную культурна-гістарычную спадчыну Горак і іх ваколіц. Але ня толькі ў апісаньні гісторыі аўтары бачаць сваю мэту. Галоўная мэта – спроба кожнага з грамадзянаў паглядзець на сваю родную мясьціну, зьвярнуць увагу на праблемы, зь якімі сутыкаюцца на штодзень, але праз гэта паспрабаваць задумацца над шляхамі іх вырашэньня. Аўтары ствараюць глебу для дыскусіі над будучыняй Горацкага краю і пры дапамозе выданьня спрабуюць паказаць, што будучыня – гэта вынік агульнай супрацы. Важнае мейсца ў нарысе надаецца Беларускай Сельскагаспадарчай акадэміі, ў якой маладыя спэцыялісты-аграрнікі навучаюцца гасападараньню на зямлі.
Каталёг: Kamunikat.org