![]() |
![]() |
Месца выхаду: Wilnia
Дата выхаду: 1910
Выдавец: Drukarnia M. Kuchty
Памеры: 84 с.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
«Pieršy biełaruski Kalendar Našaje Niwy na 1910 hod» — «Наша Ніва» свой каляндар пачала выдаваць з 1910 года ў друкарні Марціна Кухты ў Вільні. Каляндар друкаваўся лацінскім і кірылічным альфабэтам і карыстаўся вялікай папулярнасцю. Усяго было выдадзена сем календароў. Святы пазначаліся паводле каталіцкага і праваслаўнага календароў. Да гэтага былі таксама жыдоўскія святы. У календары за 1910 год даваліся каштоўныя парады між іншым як зрабіць сенажаць на торфе, як выбіраць дабрага рабочага каня ці як адкрыць сельска-гаспадарчую суполку. Быў і артыкул пра нацыянальнае адраджэнне беларускага народу. Не абміналіся ўвагай і творы беларускіх аўтараў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча ці Альбэрта Паўловіча. Рэкламаваліся таксама кнігі праф. Я. Карскага, тэхнічнае бюро «ustrojswa parkou i fruktowych sadou Jazepa Pawłowiča» ды «skład mašyn i pryład ziemlerobnych Zyhmunta Nahrodzkaho».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Pieršy biełaruski Kalendar Našaje Niwy
«Pieršy biełaruski Kalendar Našaje Niwy na 1911 hod» — «Наша Ніва» свой каляндар пачала выдаваць з 1910 года ў друкарні Марціна Кухты ў Вільні. Каляндар друкаваўся лацінскім і кірылічным альфабэтам і карыстаўся вялікай папулярнасцю. Усяго было выдадзена сем календароў. Святы пазначаліся паводле каталіцкага і праваслаўнага календароў. Болей »