Месца выхаду: Прага
Дата выхаду: 2005
Рэдактар: Вэсэлы Любаш
Выдавец: Фонд Чалавек у нядолі
ISBN: 80-86961-06-0
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Пераклады; Грамадзтва
Copyright © 2005 by Фонд Чалавек у нядолі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2996], [2996-2]
Дадатковая даведка: Падтрымку аказала Міністэрства замежных справаў Чэскай рэспублікі; Рэдактар выказвае падзяку ўсім, хто дапамог узьнікнуць гэтай кнізе: Ільле Глыбоўскаму, Рыце Гаціх Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Фонду Чалавек у нядолі
Першыя дні, тыдні і месяцы пасьля 17 лістападу 1989 году ў «Каардынацыйным цэнтры Грамадзянскага форуму», які знаходзіўся пасярод Прагі, мы былі максымальна засяроджаныя і разам з тым па-свойму сьляпыя. Засяроджаныя на разьвіцьці сытуацыі ў краіне, мы заставаліся сьляпымі ў замежнай палітыцы. Мы ня ведалі, як нас успрымаў сьвет, як ён ацэньваў тое, што мы рабілі. Штаб «цэнтра» спачатку месьціўся ў сапраўдным падзямельлі. Тэатр «Латэрна Магіка» («Laterna Magika») з даўжэзнымі лесьвіцамі, якія вялі да перагрэтых гардэробаў, складаў і памяшканняў для рэпэтаваньняў быў сапраўднай мадэльлю крэпасьці. Крэпасьці, якая абараняла супраць зьнешнега варожага сьвету сілы, а таксама ізалявала ад зьнешніх уплываў. З таго часу прайшло 15 год і зараз мы ўжо ведаем, што на першапачатковым этапе дапусьцілі не адну памылку. Натуральна, што вельмі цяжка дамовіцца на тым, якія гэта былі памылкі; хутчэй за ўсё, усе пагодзяцца з тым, што мы недаацанілі ўнікальнасьць (непаўторнасьць, арыгінальнасьць) нашай сытуацыі. Штабы перавароту ці рэвалюцыі, насамрэч, выглядаюць як цэнтры сусьвету, альбо калі казаць больш сьціпла і па-чэску, як пупы зямлі, і паводзяць сябе адпаведна з гэтым – крыху самаізалявана. Уяўляць сябе такім – гэта так хвалююча, як і вельмі безадказна. (Першыя дні, Пэтр Пітгарт/Petr Pithart)
Каталёг: Kamunikat.org | EEDC | Прыватны кнігазбор