Крывічанін Лявон, Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава

Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава

запіскі эмігранта

Крывічанін Лявон

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2024

Мастацкі рэдактар: Палынскі Ігар

Выдавец: Фонд Kamunikat.org

Памеры: 03:36:42

ISBN: 978-83-67937-43-6

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Audiobook

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Чытае: Зміцер Бартосік, музыка: Таццяна Карптловіч

Бліскучая сатырычная аповесць аднаго з лепшых беларускіх фельетаністаў, напісаная неверагодна вобразнай мовай, пра адзін з самых трагічных эпізодаў беларускай гісторыі. Уявіце, што Мікіта Зносак, герой Купалавых "Тутэйшых", патрапіў у Менск пачатку нямецкай акупацыі 1941-га году. Горад, адкуль збеглі савецкія кіраўнікі. Дзе былыя бязбожнікі становяцца апантанымі вернікамі. Дзе нядаўнія законапаслухмяныя грамадзяне рабуюць дзяржаўныя склады. Дзе ўчорашнія "парцейныя" паляць кнігі і партрэты сваіх нядаўніх правадыроў. І каб наш герой усё пабачанае занатаваў неверагодна смачнай жывой мовай! Смех скрозь слёзы вам забяспечаныя.

Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся аўдыёкніга у адным файле    play

Варта пазнаёміцца:

pdf
Крывічанін Лявон, Беларусізацыя пад №...

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865-1898) й Вольгі (1869-1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі, якую скончыў у 1917г. Тут разам зь ім студыявалі такія знаныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху, як С. Рак-Міхайлоўскі, П. Мятла, Ф. В... Болей »