Атаманчык Кірыл

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Кірыл Атаманчык.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Гаўрылкін Леанід, Зямля дзяцей нашых

Зямля дзяцей нашых

Раман

Гаўрылкін Леанід

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1980

Выдавец: Мастацкая літаратура

Памеры: 288 с.

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [4154], [6061], [7039]

Гэта раман пра беларускіх меліяратараў. Пачуццё вялікай адказнаоці перад уласным сумленнем, перад народам, урэшце, перад часам характэрна для кожнага героя кнігі. Але адны з іх жывуць больш сённяшнім днём, другія ж дбаюць пра заўтрашні, клапоцяцца пра зямлю дзяцей нашых. У спрэчках, часам канфліктных сітуацыях праяўляюць яны сябе, набіраюцца жыццёвага вопыту.

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: MiOKB

Толькі ў бібліятэцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Гаўрылкін Леанід, Застаюся з табой

Застаюся з табой

Раман

Гаўрылкін Леанід

У кнізе расказваецца пра беларускіх нафтавікоў, пра станаўленне новага атрада рабочага класа Палесся. Людзі нрацуюць, каб даць краіне як мага больш «чорнага золата», мараць пра шчасце, шукаюць свайго месца ў жыцці. Некаторым з іх — галоўным героям твора Сачкову і Алесічу — гэты пошук даецца цяжка, патрабуе ўсіх сіл, ведаў, намаганняў. Асноўныя падзеі адбываюцца ў невялікім палескім горадзе і навакольных вёсках.__ Болей »


Гаўрылкін Леанід, Не магу без цябе

Не магу без цябе

Раман

Гаўрылкін Леанід

Раман прысвечаны геолагам, рабочым-нафтавікам, якія шукалі і знайшлі ў Беларусі нафту. Аўтар расказвае пра іх нялёгкую, але поўную рамантыкі працу. Людзі шукалі не толькі нафту — яны шукалі і знаходзілі сябе, сваё месца ў жыцці. Пісьменнік здолеў стварыць цікавы твор, у якім сутыкненне розных характараў, светапоглядаў імкліва рухае сюжэт, інтрыгуе чытача. Болей »


Гаўрылкін Леанід, Урок без перапынку

Урок без перапынку

Аповесці

Гаўрылкін Леанід

Кнігу складаюць два творы. У аповесці «Рыжая лісіца» расказваецца пра вучобу дзяцей у першыя месяцы пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў. У аповесці «Урок без перапынку» аўтар раскрывае сучасныя праблемы школьнага выхавання. У спартыўным класе адной сярэдняй школы адбыліся важныя падзеі. Для адных герояў галоўнае — паказчыкі, рэкорды. Другіх хвалюе, як змены ў класе падзейнічаюць на характары дзяцей. Таму што выхаванне не заканчваецца ... Болей »


Гаўрылкін Леанід, Матчына хата

Матчына хата

Раман у апавяданнях

Гаўрылкін Леанід

Аўтар піша пра палескую вёску, жыццё сялян у цяжкія пасляваенныя гады і ў нашы дні. Героі рамана хлебаробы, сельская інтэлігенцыя, маладыя людзі, якім наканавана змяніць бацькоў у святой працы на зямлі. Болей »


Гаўрылкін Леанід, Вясенні разліў

Вясенні разліў

Апавяданні і аповесць

Гаўрылкін Леанід

У новую кнігу Л. Гаўрылкіна ўключаны апавяданні і невялікая аповесць. У новых творах пісьменнік расказвае пра свайго сучасніка: пра мастакоў і калгаснікаў, пра студэнтаў і журналістаў, пра рабочых-нафтавікоў і музейных работнікаў. Для яго герояў, дзе б яны ні працавалі, што б ні рабілі, характэрна высакароднасць учынкаў, імкненне да светлага і ўзнёслага ў жыцці. Пісьменнік бескампрамісна ставіцца да мяшчанства, пошласці. Болей »