Туронак Юры, Мадэрная гісторыя Беларусі

Мадэрная гісторыя Беларусі

Туронак Юры

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 2006

Рэдактар: Булгакаў Валер

Выдавец: Інстытут Беларусістыкі

Выдавецтва/ друкарня: Інстытут Беларусістыкі

Памеры: 877с., 13л.іл., 27см

ISBN: 978-80-86961-13-2

Катэгорыя: Гісторыя; Літаратуразнаўства; Біяграфіі; Мэмуары

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1687]

Дадатковая даведка: Кніга выдадзена пры інфармацыйнай падтрымцы фонду «Чалавек у нядолі» --

Збор публікацыяў і досьледаў выдатнага беларускага гісторыка Юр’я Туронка стаўся выдатным навуковым зборам па вывучэньні цёмных і скрытых ад нас старонак беларускай гісторыі. Натуральна, што знаходжаньне гісторыка ў Польшчы спрычынілася да асаблівай увагі ў дасьледваньні менавіта тэматыкі Падляшша і Беласточчыны. Сам збор публікацыяў быў падабраны спадаром Туронкам ў адпаведнасьці з навуковай каштоўнасьцю. Важнае мейсца ў выданьні аддадзенае вывучэньню праблемы асьветы на этнічных беларускіх землях Беласточчыны ў розныя пэрыяды. Юры Туронак стаў перашым распрацоўшчыкам і дасьледнікам тэмы беларускай адукацыі ў гады нямецкай акупацыі, пры гэтым многія зь яго досьледаў пабачылі сьвет у Польскай Народнай Рэспубліцы, і як адзначае сам гісторык, у БССР такая б тэма для досьледаў прывяла б непрыемнасьцяў з савецкай уладай. Юры Туронак у рэчышчы беларушыны ў Польшчы таксама значнае мейсца адводзіць дзейнасьці Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, якое ўзьнікла ў 1956 годзе ў Польшчы.

Беларускія аўтары: Туронак Юры

Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Зьмест
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Прадмова
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... V. За кардонам: Перад Варшаўскім зьездам Беларускага грамадзка–культурнага таварыства -- Да пасьпяховага ажыцьцяўленьня нашых мэт -- За правільны шлях -- Першы год працы -- Гэта толькі пачатак -- З дапамогай сяброў -- Пара задумацца над тэатрам -- Памяці Аляксандра Валкавыцкага (да 25–годзьдзя трагічнай сьмерці) -- Нарыс разьвіцьця школьніцтва на Беласточчыне (1773—1939)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Прынцып дабравольнасьці і яго дзеяньне -- Другая бацькаўшчына Забэйды -- Беласточчына на варштаце дасьледчыкаў -- Беларускае школьніцтва на Беласточчыне ў пасьляваенны пэрыяд
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Акупацыйная школьная палітыка ў Беластоцкай акрузе (1941—1944)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Вечар паэзіі Надзеі Артымовіч -- Габілітацыя др. Э. Смулковай -- Вывучаюцца літаратурныя сувязі -- Забытая ліра Веры Мурашкі -- Пэйзажы Надзеі Артымовіч -- М. Арол — нашаніўскі пясьняр Беласточчыны -- Школа на Сьвентаерскай вуліцы -- Жыцьцё для асяродзьдзя -- Пра Гальляша Леўчыка -- Капрызная "Кудзельніца" -- Невядомы нашанівец Янук Д. -- Адзін народ, адна дзяржава -- Віленшчына — вяртаньне да традыцыі -- Непакорная Вера
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... V. Маргіналіі: Народная гаспадарка Савецкай Беларусі -- Працяг слаўных традыцый -- "Зроблена ў Польшчы" -- Гісторыя, невыгодная для ўсіх -- Праблема ўсходняй Беласточчыны -- Дзяржава павінна трымаць курс -- Дасьледчык акупацыі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Камэнтары -- Іменны паказьнік

Варта пазнаёміцца:

Туронак Юры, За кардонам Бацькаўшчыны

За кардонам Бацькаўшчыны

Туронак Юры

Ва ўспамінах вядомага беларускага гісторыка, якому выпала жыць за межамі Беларусі, адлюстравана ўся яе найноўшая гісторыя. Аўтар узнаўляе і ацэньвае перажытае, разважае пра шляхі беларускага самаўсведамлення. Успаміны дапаўняюцца дакументамі і спісам беларусазнаўчых прац гісторыка. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускім нацыянальным рухам. Дваццаць першы том кніжнай серыі Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістрычны Агляд". Болей »


pdf
Туронак Юры, Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі

Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі

Туронак Юры

З імемнем Юрыя Туронка звязаны даследаванні найбольш цікавых і забароненых тэмаў у сучаснай гісторыі Беларусі. Адным з важнейшых напрамкаў працы даследчыка з'яўляюцца жыццяпісы (жыццярысы) людзей, якіх у Беларускай афіцыйнай гісторыі проста няма, або ўзгадваюцца яны адносна і ўскосна, а лепш сказаць – мімаходзь. Адным з такіх адраджэнцаў, імя якога незаслужана памінаецца, з'яўляецца Вацлаў Іваноўскі. Аўтар нездармн піша ў загалоўку кні... Болей »


pdf
Туронак Юры, Людзі СБМ

Людзі СБМ

Туронак Юры

Саюз беларускай моладзі. Доўгі час гісторыя разглядала гэты рух, як негатыўную з'яву калабаратнаў, прадажнікаў Радзімы. Пасля развалу Савецкай імперыі некаторыя даследчыкі пачалі лічыць Саюз ледзь не самым прагрэсіўным рухам на Беларусі. Гісторыя не можа быць чорнай або белай. Менавіта гэтага часам не хапае сучасным даследчыкам. Тым не менш, мы разумеем некаторыя суб'ектыўныя моманты, бо нават дадзенае выданне - "Людзі СБМ" аўтарства Юр... Болей »


pdf
Туронак Юры, Беларуская кніга пад нямецкім кантролем

Беларуская кніга пад нямецкім кантролем

Туронак Юры

Нямецкая ўлада на Беларусі даволі скептычна ставілася да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Па-першае, у 1940-я гады беларуская інтэлігенцыя была даволі малалікай і разрозненай (да гэтага спрычыніўся сталінізм і рэпрэсіі, а таксама тысячныя расстрэлы). Па-другое, значная частка інтэлігенцыі была з Расіі. Таму і перыядычны друк на Беларусі, і кнігавыдавецтва падчас нямецка-фашысцкай акупацыі былі на нязначным узроўні. Але гэта не... Болей »