Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2023 by Андрэй Кулеш; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Кулеш Андрэй, «ПусЦела». Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3 (124) 2023; 120-125 с.
Увогуле, не ведаю як цяпер, але тады лічылася крутым пахваліцца, што паглядзеў нейкія фільмы вышэй за 6+. Нават калі толькі схапіў мімаходзь урывак у тры хвіліны, а пасля прагналі спаць, цябе ўсё роўна разрывае ад датычнасці да забароненага. І замест праўды пра 90 секунд заліваеш пра ўсе 90 хвілін. Мне таксама шмат забаранялася. Я псіхаваў, крыўдаваў, маўчаў, калі ўсе абмяркоўвалі нейкі мульт. Праз гадоў гэтак дванаццаць вырашыў паглядзець усё тое, што мне забаранялася. Спіс заняў А4 з абодвух бакоў. І ведаеце што? Я ад гэтых забаронаў нічога не страціў, але змарнаваў шмат часу, калі закрываў для сябе гэты пункцік. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org
Набокаўскае лета нейкае: сена і сухое лісце ўвесь жнівень. Ці не вельмі маляўніча? Зусім не. Ад абзацаў з апісаннем транспарту, усялякіх дубоў, кусцікаў, сабораў абяцаю вас пазбавіць. Я заўважыў, што аўтобусаў усюды ў мяне хапае. Так што няхай апісанне поту ды іншае застаецца класікам. Ды і ці варта многа казаць, калі вырашыў зрабіць чарговую паўзу ў словах? Кажуць, што кожны раз, калі ты кудысьці зазбіраўся і забіраеш шампунь і шчотку ... Болей »
Трэба сказаць, што гэта мы вырашылі своечасова: калі амаль увесь свет закрыўся, мы збягаем з заапарку і ладзім суботнік духу. Ды і трэба ж ударыць па кіламетрах, пакуль яшчэ цэлыя. Можна, канечне, і дома сядзець у абдымку з коткай і паціху шызець, але гэта як пры гульні ў выбівалы стаяць пасярод пляцоўкі і чакаць мяч у спіну – трохі бязглузда. Між іншым, самы круты пах – гэта пах поўсці коткі пасля таго, як яна з’ела рыбу. Гэта ўжо не п... Болей »