Дайнека Леанід

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1940 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Леанід Дайнека. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Ластаўскене (Ластоўская) Марыя, Чараўніца

Чараўніца

Апавяданні

Ластаўскене (Ластоўская) Марыя

Дата выхаду: 2023

Перакладчык: Гарбацкі Уладзіслаў

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Copyright © 2023 by Марыя Ластаўскене (Ластоўская); Уладзіслаў Гарбацкі - пераклад на беларускую; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Ластаўскене (Ластоўская) Марыя, Чараўніца. Апавяданні, Пераклад з літоўскай Уладзіслава Гарбацкага; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (123) 2023; 152-164 с.

У 2022 годзе Літва досыць сціпла адзначыла 150-годдзе з дня нараджэння класікіні літоўскай літаратуры Марыі Ластаўскене, ці Ластоўскай на беларускі лад. Жыццё пісьменніцы было звязана не толькі з Літвой, але і з Беларуссю: пэўны час яе мужам быў Вацлаў Ластоўскі, адна з дачок пісьменніцы жыла ў Менску. Пісьменніца, да ўсяго, валодала беларускай мовай – у дадатак да літоўскай, польскай ды іншых. Зрэшты, рамантычная сувязь знітоўвала да Першай сусветнай вайны Марыю Ластаўскене з Янкам Купалам. Праўда, яе апавяданні і раманы да 2022 года на беларускую мову ніколі не перакладаліся: адно апавяданне («Дарунак ракі») з’явілася акурат 15 траўня 2022, на 150-годдзе з дня нараджэння пісьменніцы (друкавалася ў газеце «Новы Час»). У Беларусі яна вядомая хіба вузкім адмыслоўцам. (Уладзіслаў Гарбацкі, Вяртанне Марыі Ластаўскене, фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Чараўніца. Апавяданні