Колас Якуб

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1882 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Якуб Колас. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Бачышча Юрась, “Люблю цябе, мой край бусліны...”

“Люблю цябе, мой край бусліны...”

Жыццё і творчасць Геральда Асвяцінскага ў люстэрку архіўных дакументаў

Бачышча Юрась

Дата выхаду: 2023

Copyright © 2022 by Юрась Бачышча; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Бачышча Юрась, Загаловак. “Люблю цябе, мой край бусліны...” Жыццё і творчасць Геральда Асвяцінскага ў люстэрку архіўных дакументаў; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (121) 2022; 190-203 с.

Сёлета споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Геральда Баля­сла­вавіча Асвяцінскага (1932-2006), які прыйшоў у гэты свет 23 студзеня 1932 г. у пасёлку Ялізава Асіповіцкага раёна. Яго жыццёвы шлях, які працягваўся 74 гады, быў складаны і насычаны падзеямі. Хаця імя Геральда Асвяцінскага не вельмі шырока вядомае беларусам, ён, безумоўна, заслугоўвае ўвагі нашчадкаў, а яго творчы і інтэлектуальны даробак у галінах тэатральнай, літаратурнай і краязнаўчай варты даследавання і памяці. Геральд Асвяцінскі ўвайшоў у летапіс гісторыі культуры Беларусі як шматгадовы дырэктар Віцебскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа, а таксама як адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў дзіцячага тэатра “Лялька”. Менавіта пры ім на тэатральную сцэну “прабіліся” першыя творы Уладзіміра Караткевіча, які быў яго далёкім сваяком. Пад псеўданімам “Р[асціслаў]. Асвяціч” Г. Асвяцінскі стварыў інсцэніроўку для “Ладдзі Роспачы”, якая ставілася на сцэнах Беларускага тэатра “Лялька” і коласаўскага тэатра г. Віцебска. За свой даробак у тэатральнай сферы Геральд Баляслававіч атрымаў ад беларускай дзяржавы званне заслужанага дзеяча культуры, а ад калег-тэатралаў прызнанне як добры кіраўнік. (Фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... “Люблю цябе, мой край бусліны...” Жыццё і творчасць Геральда Асвяцінскага ў люстэрку архіўных дакументаў