Дэбіш Анатоль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анатоль Дэбіш.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Дэбіш Васіль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Васіль Дэбіш.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Канановіч Ігар

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1983 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Ігар Канановіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Палынская Дар’я, “З днём нараджэння!”

“З днём нараджэння!”

Апавяданне

Палынская Дар’я

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2022 by Дар’я Палынская; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Палынская Дар’я, “З днём нараджэння!” Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (121) 2022; 107-112 с.

Белыя – італьянскія, між іншым! – міжпакаёвыя дзверы ад злоснага ўдару толькі лёгка адспружынілі ад сцяны і проста ціха зачыніліся. “Нават тут не змог эфектна”, – хіхікнула пра сябе Воля і падміргнула ўласнаму адбітку. Яна сядзела за сталом перад невялічкім круглым люстэркам і дарабляла макіяж. Ëй пада­балася, як яна выглядае. Ну і што, што сёння ёй пяцьдзясят. Ну і што, што муж зноўку зладзіў скандал – гэта ўжо не баліць. Сёння яе свята. Да таго ж – Каляды. Жанчына акуратна склала ўсе слоічкі ды пэндзлікі ў касметычку і схавала ў шуфляду. Пакруцілася трошкі, папраўляючы сукенку, потым нетаропка падышла да ложка. Тут, на яе палове, ляжаў кінуты ім падарунак: чырвоная аксамітная скрыначка расчынілася, адна завушніца вывалілася на посцілку. Воля ўздых­нула: падарунак быў, як і звычайна, зусім не ў яе стылі. Але сяброўкі ацэняць. Асцярожна ўзяла ў рукі, пакратала пальцам каменьчыкі і пачала зашпіляць на сабе. Прыгожая. Дарагая. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё апавяданне ў адным файле