Дайнека Леанід

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1940 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Леанід Дайнека. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Антанян Андранік, Кароткае эсэ пра памяць

Кароткае эсэ пра памяць

эсэ

Антанян Андранік

Месца выхаду: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Біяграфіі

Copyright © 2022 by Андранік Антанян; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Антанян Андранік, Кароткае эсэ пра памяць; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (120) 2022; с. 241-243

На здымку пастмент без помніка. Гэта 1990-ы год. Я нядаўна купіў сабе фотаапарат «Любитель», які здымаў на стужку сярэд­няга фармату, а факусавацца з ім можна было толькі схіліўшы галаву і апусціўшы вочы долу. Памятаю матывы, якімі кіраваўся пры ягонай пакупцы ў магілёўскім універмазе: ён меў троху старамодны дызайн, квадратны фармат кадру, здымаў на шырокую стужку і каштаваў для самастойнага старшакласніка (якім я сябе лічыў) даволі даступна. Нешта трохі больш за 20 рублёў. Наколькі памятаю, гэта была мая першая купленая цацка для сябе. Цацка, бо вялікай патрэбы ў новай камеры я не меў: я быў уладальнікам, можа, найлепшага фотаапарата XX стагоддзя «Смена 8м», а пры жаданні мог карыстацца бацькавым “Зенитам 3м”. Гэта таксама прыстойны агрэгат, з “зенітаў” хіба найлепшы. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё эсэ ў адным файле