Ігар Бурсевіч, Як мяне “выпраўлялі”

Як мяне “выпраўлялі”

Успаміны пра ГУЛАГ

Ігар Бурсевіч

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Грамадзтва; Крыніцы; Біяграфіі

Copyright © 2022 by Ігар Бурсевіч; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Бурсевіч Ігар, Як мяне “выпраўлялі”. Успаміны пра ГУЛАГ; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (120) 2022; с. 201-223.

За некалькі месяцаў да майго вызвалення ў 1947 годзе сярод лагернікаў пра­водзілася апрацоўка лепшых спецыялістаў даць падпіску пасля заканчэння тэрміну на пераход у распараджэнне ГУЛАГа. Прапаноўваліся розныя месцы і пасады, умовы, кватэра і г.д. Некаторыя, безумоўна, на гэта ішлі, пагаджаліся. Кіраўніцтва лагераў усё казала нам, што пасля выхаду на свабоду і выезду з Сібіры на Захад нас зноў ізалююць ад грамадства і вышлюць у якія-небудзь іншыя аддаленыя раёны Расіі. Але многія зняволеныя з гэтым не пагаджаліся і настойліва дабіваліся звальнення пасля заканчэння тэрміну і выезду з халоднай Сібіры. Так адбылося і са мной. Я ўжо за два гады, пасля пошукаў родных, ліставаўся з імі, даведаўся пра іх жыццё, здароўе, быт. І маё сумленне не дазволіла мне заставацца тут без родных маіх людзей. Я хацеў дадому. Мне трэба было падтрымліваць іх, як маральна, так і матэрыяльна. Неабходна было таксама адшукаць бацьку. Дзе ён зараз, наш дарагі і любы тата, думаў я тады. З гэтымі думкамі я дажыў да заканчэння свайго тэрміну. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Як мяне “выпраўлялі”. Успаміны пра ГУЛАГ