Сідарук Ігар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ігар Сідарук.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Бельскі Алесь

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алесь Бельскі.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Кандрацюк Ганна, У прысценку старога лесу

У прысценку старога лесу

Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы

Кандрацюк Ганна

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2022

Рэдактар: Вапа Яўген

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Памеры: 248 с.

ISBN: 978-83-62857-09-8

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2022 by Rada Programowa Tygodnika „Niwa”

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Беларускае слова пісьменніцы і неўтаймоўнай вандроўніцы Ганны Кандрацюк заўсёды жывое, шматфарбнае і духмянае, насычанае гукамі і водарамі дарагой ёй зямлі. Яе проза нязменна выклікае ў мяне ўсцешлівае адчуванне сваёй прысутнасці побач з аўтаркай - і тады, калі яна выпраўляецца ў дарогу па родным Падляшшы ці па беларускіх вёсках па той бок мяжы, і тады, калі кіруецца па Прыпяці па Нобель, і тады, калі падарожнічае ў прасторы і часе па абодва бакі Белавежскай пушчы. Новая кніга Ганны Кандрацюк таксама зачароўвае. Яе таленавітыя старонкі падаруюць чытачу яскравы суплёт непаўторных гісторый і сустрэч з цэлай галерэяй герояў: ад старой Дамінкі з Кутлоўкі, якую адкалыхалі з мёртвых яшчэ на трыццаць гадоў жыцця, і знакамітай сям'і Елянецкіх з Камянеччыны да ацалелых удзельнікаў трагедыі ў Залешанах і нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша, які меў ганаровае званне Прыяцеля Белавежскай пушчы і быў прыяцелем усіх беларусаў. Дзве часткі нашай адвечнае пушчы перагукаюцца тут ранішнім рэхам і спавіваюцца вечаровым туманам, робячыся метафізічнымі суаўтаркамі Ганны ў яе аповедзе пра неспасцігальную таямніцу жыцця. (Уладзімір Арлоў)

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Кандрацюк Ганна, Па Прыпяці па Нобель

Па Прыпяці па Нобель

Кандрацюк Ганна

Гэтая незвычайная кніга нарадзілася падчас падарожжаў журналісткі беластоцкага тыднёвіка„Ніва"Ганны Кандрацюк-Свярубскай да вытокаў апетай беларускімі класікамі славутай Прыпяці. Аказваецца, каб патрапіць у свет адкрыццяў і дзівосаў, не абавязкова выпраўляцца за далёкія моры ды акіяны. Чароўнае, казачнае, неверагоднае і абсалютна невядомае нам Палессе агаломшыць вас сваёй фантастычнай рэальнасцю і магічнай аўтэнтычнасцю. Яно зусім побач... Болей »


pdf
Кандрацюк Ганна, Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.

Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.

Кандрацюк Ганна

Калі я пазнаёмілася з Анатолвм Сысам у яго мінскай кватэры паэту балелі эубы. Каб пагасіць боль ён прапанаваў напіцца віна, а пасля з дзіўнай асалодай апавядаў пра азвярэлага міліцыянта. Асілак спачатку зваліў паэта з ног, а пасля стаптаў чаравікам галаву. Жахлівае эдарэнне не дазволіла нам сустрэцца на Радзіме паэта, якая займае найглыбейшае месца ў яго творчасці. Пасля шасці гадоў разам з Мірай Лукшай мы паехалі ў Гарошкаў, каб сустра... Болей »