|
|
Publication Date: 2021-02-15
Publisher: Будзьма Беларусамі!
Book Series: Словы мацней
Sizes: 00:02:16
Category: Video
Copyright © 2021 by Будзьма Беларусамі!
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Чытае Леанід Паўлёнак
Музыка і лідар гурта «НагУаль» Леанід Паўлёнак чытае верш рэпрэсаванага паэта Уладзіміра Жылкі "Палімсэст". Уладзімір Жылка (1900-1933) — адзіны, напэўна, сапраўдны неакласік у беларускай літаратуры. Узгадаваны ў часы рэвалюцыйных віхураў, сведка падзеяў партыйнай барацьбы і нацыянальна-вызваленчага руху, ён дэбютаваў вершам «Покліч» у 1920-м, у першым жа радку якога згадваецца бел-чырвона-белы сцяг. З пераездам у Вільню і потым у Прагу, на вучобу ў Карлаў універсітэт, Уладзімір Жылка ўбірае ў сябе ўсе традыцыі паэтычнага майстэрства Еўропы эпохі fin de siecle. Нездарма найбольшы сентымент ён мае да Максіма Багдановіча, і фактычна падзяляе ягоны лёс, вельмі рана захварэўшы на сухоты. Паверыўшы ў казку пра беларусацэнтрычную БССР, Жылка пераязджае ў Менск пасля Акадэмічнай канферэнцыі 1926 года, становіцца сябрам «Узвышша» і друкуе свой зборнік вершаў «З палёў Заходняй Беларусі». У 1930-м яго, смяротна хворага, цягаюць на допыты па выдуманай справе «Саюза вызвалення Беларусі» і ўрэшце асуджаюць на 5 год высылкі. Ён памірае ў 1933-м, напісаўшы праніклівы «Тастамент», рукапіс якога зберажэ ў высылцы, акупацыі і эміграцыі сям’я Яўхіма Кіпеля.
Video: Словы мацней
Catalog: Kamunikat.org
Першая квадра дваццатага стагоддзя для Беларусі была шматспадзеўнай i стратнай адначасова. Надзеі на ўваскрошанне паняволенай Бацькаўшчыны цеплілiся ў сэрцах беларускiх адраджэнцаў вякамi, а ў час, калi задрыжалi падвалiны i хiснулiся сцены расійскай iмперскай вязнiцы, абудзiлiся з новай сiлай. Але ваенна-рэвалюцыйная калатнеча не магла паспрыяць развою паўнакроўнага актыўнага жыцця, якое звычайна назiраецца пасля абуджэння. Парушаны жы... More »