|
|
Дата выхаду: 2021-01-18
Выдавец: Будзьма Беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Словы мацней
Памеры: 00:01:30
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2021 by Будзьма Беларусамі!
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Чытае Галіна Казіміроўская
Харавы дырыжор і кампазітар Галіна Казіміроўская чытае верш "Прысяга" рэпрэсаванага паэта і драматурга Міхася Чарота. Міхась Чарот (сапр. Міхась Кудзелька, 7.11.1896-29.10.1937) - паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч, стрыечны брат Іосіфа і Івана Кудзелькаў. Адзін з самых славутых і папулярных паэтаў 1920-х гадоў, які таксама не быў чужы беларускай песні. Менавіта ён — аўтар знакамітай «Купалінкі», а яшчэ малады Міхась Чарот сам спяваў у хоры пад кіраўніцтвам Уладзіміра Тэраўскага пры «Беларускай хатцы», быў старшынём тэатральнай суполкі «Маладзік», пісаў п’есы для тэатра, хоць найбольшую вядомасць прынесла яму паэзія. На самым пачатку 1920-х Чарот апублікаваў паэму «Босыя на вогнішчы», якая, фактычна, стала першым значным творам беларускай літаратуры, дзе прыхільна гаварылася пра бальшавікоў. Гэтак жа прыхільна паставіліся да Чарота і ўлады: прызначылі галоўным рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь», кіраўніком аб’яднання «Маладняк», увялі ў склад ЦВК БССР. Ні блізкасць да кіраўніцтва ў 1920-я, ні свядомы адыход у цень у 1930-я не дапамаглі Чароту ў часы крывавага тэрору. Разам з многімі беларускімі паэтамі ён быў схоплены і неўзабаве расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Відэа: Словы мацней
Каталёг: Kamunikat.org
Паэт, празаік, драматург, грамадскі дзеяч Міхась Чарот (сапр. Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 года ў вёсцы Крыніца (каля Рудзенска) Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. 23 студзеня 1937 года яго арыштавалі органы НКУС. Абвінаваўчае заключэнне зацвярджаў наркам унутраных спраў БССР Б. Берман. Выязная сесія закрытага судовага пасяджэння ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР п... Болей »
Зборнік склалі лепшыя вершы і паэмы Міхася Чарота. Голас паэта і сёння гучыць узнёсла і молада. Міхась Чарот — адзін з буйнейшых пісьменнікаў — пачынальнікаў беларускай савецкай літаратуры. Яго жыццёвы і творчы шлях у многім тыповы для таго пакалення літаратараў, якія прыйшлі ў літаратуру адразу пасля Вялікага Кастрычніка — з франтоў грамадзянскай вайны, з партызанскіх атрадаў, з падпольнай работы, адтуль, дзе бушавала полымя непрымірым... Болей »