Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2023
Выдавец: Agencja Wydawnicza Ekopress
ISBN: 978-83-67471-10-7
Катэгорыя: Культура; Мастацкая літаратура
Copyright © 2023 by Анастасія Рыдлеўская
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Анастасія Рыдлеўская стварае вельмі эмацыйныя работы з сюжэтамі, якія так знаёмыя нам усім. Анастасія пра сябе: "Дзяцінства ў мяне было афігеннае. Бацькі мяне песцілі, я рабіла ўсё, што хацела. З маіх пяці да васьмі гадоў мы жылі ў Амерыцы, гэты час выпаў якраз на ўзрост, калі ты ўсё паглынаеш. Мне здавалася, што там усё каляровае і радаснае. А потым мы прыехалі сюды, і цяпер мне здаецца, што ў восем гадоў у мяне была дэпрэсія, праўда, ніхто гэтага дакладна не высветліў. Да таго часу я ніколі не бачыла панэлек, а тут убачыла – і не зразумела, чаму яны такія шэрыя. Аднойчы мама хацела купіць мне жэлейных чарвячкоў, каб развесяліць. У Амерыцы іх прадавалі пачкамі, а тут яна папрасіла 200 грам, а жанчына на касе кажа: «А яны паштучна», – мяне гэта так ўразіла. Пасля пераезду ў мяне была нейкая дысацыяцыя рэальнасці – Амерыка і Беларусь 2000-х. Але ўсё роўна дзяцінства было вельмі шчаслівае" (34mag.net).
Каталёг: Прыватны кнігазбор