Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім, Беларуская нацыянальная ідэя, Другое выданне, папраўленае i дапоўненае

Беларуская нацыянальная ідэя

што такое Беларусь і хто такія беларусы: восемдзесят чатыры кароткіх інтэрв’ю пра беларускі нацыянальны праект

Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім

Месца выхаду: Варшава

Дата выхаду: 2022

Мастацкі рэдактар: Міхневіч Ўладзімер

Памеры: 400 s.

ISBN: 978-83-963661-1-5

Катэгорыя: Культура; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Copyright © 2022 by Europejskie Radio dla Białorusi Sp. z o.o., Studio Magenta Nadzieja Michnievicz

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: Фотаздымкі: с. 380 - Violetta Savchits, усе астатнія - Еўрарадыё

Гэтая кніга пабачыла свету верасні 2020 года. Яна складаецца з інтэрв’ю, запісаных у межах праграмы "Ідэя X” у перыяд з ліпеня 2018 і па жнівень 2020 года. Што праўда, менавіта гэтая кніга, якая ў вас у руках, не з таго, першага накладу 2020 года. Той наклад быў разабраны чытачамі цягам трох месяцаў. Што стала для нас, і аўтараў, і выдаўцоў прыемнай нечаканасцю. Здавалася, варта было б тэрмінова выдаць дадатковы наклад, але ў Беларусь прыйшла палітычная зіма - і вьісілкі, і грошы патрэбныя былі ў іншых месцах, на іншыя праекты. Найперш, дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій... Але цікавасць да тэмы нацыянальнай ідэі не знікла ў беларускім грамадства нягледзячы на ўсе жахі, катаванні і пераследы. Як не знікла і жаданне ў людзей мець у сябе “Беларускую нацы-янальную ідэю”, ня гледзячы на тое, што кнігу прэзналі "экстрэмісцкай”. На сёння, большасць герояў гэтай кнігі знаходзяцца за межамі Беларусі, у вымушанай эміграцыі. Што яшчэ горш, на момант выдання гэтай кнігі Аляксандр Фядута і Уладзімір Мацкевіч знаходзяцца за кратамі - іх прызналі палітвязнямі. Пайшоў з жыцця Станіслаў Шушкевіч - першы кіраўнік незалежнай Беларусі... Усё пералічанае пераканала нас ў неабходнасці выдаць дадатковы наклад гэтай кнігі. Нягледзячы на тое, што ўжо ёсць кніга другая - "Беларуская нацыянальная ідэя на маршы”. I рыхтуецца да выдання кніга трэцяя. Проста ў гэтай сітуацыі мы не можам спыніцца, не маем права. Праца над беларускім нацыянальным праектам мусіць працягвацца, мусяць працягвацца пошукі і дыскусіі на тэму нацыянальнай ідэі...

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім, Беларуская нацыянальная ідэя

Беларуская нацыянальная ідэя

На маршы

Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім

Другі том кнігі Змітра Лукашука і Максіма Гарунова, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі. Ён называецца "Ідэя на маршы" і, як і першы том, складаецца з інтэрв'ю выбітных беларусаў пра тое, хто мы, адкуль мы і куды мы ідзем. У новай кнізе 100 інтэрв'ю. Пра нашу рэчаіснасць і нашы мары пра будучыню. "Ідэя на маршы" стваралася зусім у новых умовах — у эміграцыі. Яна выдадзеная ў Польшчы. Здаецца, змянілася ўсё вакол нас. Але мы жывыя, м... Болей »


pdf
Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім, Беларуская нацыянальная ідэя

Беларуская нацыянальная ідэя

што такое Беларусь і хто такія беларусы: восемдзесят пяць кароткіх інтэрв’ю пра беларускі нацыянальны праект

Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім

Беларуская нацыянальная ідэя — якая яна і ці ёсць яна ўвогуле? Цягам двух гадоў вядоўцы праграмы «Ідэя Х» Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў шукалі адказы на гэтыя пытанні разам з гасцямі ў студыі Еўрарадыё. У кнізе сабраныя 85 інтэрв’ю з лідэрамі меркаванняў — ад першых кіраўнікоў Беларусі да сучасных блогераў — пра тое, што такое Беларусь, хто такія беларусы, якая ў нас нацыянальная ідэя і пра тое, што нас чакае ў будучым. // Зміцер Лука... Болей »