|
|
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2022
Рэдактар: Мартысевіч Марыя, Пятровіч Алена
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Памеры: 132 с.
ISBN: 978-83-960735-1-8
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2022 by Ганна Янкута, Фонд Kamunikat.org
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Зборнік вершаў Ганны Янкута «Канстытуцыя» – паэтычныя развагі на палях асноўнага дакумента, «летапісу катастроф» беларускай штодзённасці. Гэта спроба акрэсліць пытанні, якія ставіць перад намі сённяшні дзень, даць ім слоўнае выяўленне: чым ёсць закон, што свет робіць з чалавекам, а чалавек – са светам. Гісторыі, якім прысвечаны зборнік, пачынаюцца з Вялікага выбуху, разгортваюцца ва ўсіх геалагічных эрах і сыходзяцца ў кропцы «тут і цяпер», каб зафіксаваць момант, які мы вымушаныя пражываць.
Ганна Янкута нарадзілася ў 1984 годзе ў Гародні. Пісьменніца, перакладчыца, літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук. Аўтарка кнігі «Час пустазелля» (2023), паэтычнага праекта «Геалогія»/«Канстытуцыя» (2022), твораў для дзяцей (у тым ліку серыі пра ката Шпрота і аповесці «Марта і яе мара пра снег»), а таксама шматлікіх артыкулаў і эсэ. Перакладае паэзію і прозу з польскай і ангельскай моваў. Лаўрэатка прэміі імя Алеся Адамовіча (20... Болей »
Гэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно ... Болей »