Гніламёдаў Уладзімір

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Уладзімір Гніламёдаў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Шаравар Мікалай

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікалай Шаравар.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Стольны град, 2/2022

Стольны град

Наваградскі літаратурны альманах

2/2022

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2022

Рэдактар: Суднік Станіслаў

Выдавец: ЮрСаПрынт

Copyright © 2022 by Стольны град

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Многія, напэўна, ведаюць выслоўе, якое стала ўжо крылатым: "Паэзія - гэта госця нябесная". Безумоўна, яно нарадзілася ў творчым асяродку. Аўтар яго невядомы. Адназначна, што ім можа лічыць сябе кожны, хто ў той ці іншай меры зведаў таемнасць і слодыч творчага пошуку ў літаратуры. Сапраўды, калі спрабуеш зразумець змястоўна-эстэтычную прыроду паэзіі, то сутыкаешся, здаецца, з нечым недаступным, яно нібы схавана за далёкім даляглядам, асабліва ў тым, што тычыцца метафарычнасці, дзе сарцавіна, сутнасць. Разгадка - ва ўменні ўлавіць падтэкставую плынь, разнастайнасць і мноства сувязей і адносін паміж з'явамі, якія ствараюцца фантазіяй паэта, і рэчаіснасцю, што вакол нас. У выніку ўтвараецца новая рэчаіснасць, у якой умоўна-метафарычнае знітавана ў адно цэлае са звычайнымі пабытовымі праявамі нашага жыцця. Напрыклад, у Андрэя Пяткевіча, мясцовага паэта, які, на жаль, ужо не з намі, чытаем: "Час, які з лавы злез, сыпле ў печ хвіліны". Гэта - паэзія. Тут няма дэкларатыўнасці, г.зн. сухіх, не раз ужытых фраз, якія не кранаюць душу. Тут - умоўнасць, што жывіцца фантазіяй аўтара, у непарушнай повязі з нашым адчуваннем праяў рэчаіснасці. Утвараецца вобраз часу, жывы і непасрэдны. Уключаем уяўленне - і вось у сваёй яснасці малюнак: нехта (час) кідае ў печ не дровы, а хвіліны. Далей уяўленне падказвае, што так мы марна трацім самае дарагое - імгненні кароткага зямнога жыцця. Сказана канкрэтна і па-мастацку запамінальна.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Стольны град

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Стольны град, 1/2018

Стольны град

Наваградскі літаратурны альманах

1/2018

Навагрудчына - гэта край, дзе ў свой час адбыліся знакавыя падзеі, што сталіся яркай вяхой у нашай гісторыі. Тут нарадзілася і мацнела Вялікае Княства Літоўскае; тут напісаны радкі Лаўрышаўскага Евангелля - рукапіснага помніка першай паловы XIV стагоддзя, якое несла ў тутэйшыя землі святло хрысціянства; тут у Шчорсах існавала з другой паловы XVIII стагоддзя да пачатку XX стагоддзя славутая на ўсю Еўропу бібліятэка, заснаваная магнатам І... Болей »