Мартысевіч Марыя

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Марыя Мартысевіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Цвірка Кастусь

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Кастусь Цвірка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Мойхер-Сфорым Мэндэлэ, Падарожжы Беньяміна ІІІ

Падарожжы Беньяміна ІІІ

Мойхер-Сфорым Мэндэлэ

Месца выхаду: Vilnius

Дата выхаду: 2021

Рэдактар: Хадановіч Андрэй

Перакладчык: Касцюкевіч Павал

Мастацкі рэдактар: Післяк Міця

Выдавец: Logvino literatūros namai

Памеры: 216 с., іл.

ISBN: 978-609-8213-97-3

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Copyright © 2021 by Мэндэлэ Мойхер-Сфорым, Павал Касцюкевіч - пераклад на беларускую мову, Міця Післяк - ілюстрацыі, Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны, Logvino literatūros namai

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: Усе псальмы ў перакладзе Васіля Сёмухі.

Сатырычны раман пра чалавека, якi нечакана для сябе вырываецца з язджалай каляіны звыклага ладу жыцця ды імкнецца ўслед за сваёй мрояй. Месца дзеяння — беларускае мястэчка. Героі — тутэйшыя людзі. Гэта кніга цудаў і хаджэнняў пра выбітнага ваяжора Беньяміна і яго адданага збраяносца Сэндэрла, якія выправіліся з роднага мястэчка ў фантастычныя краіны Усходу. Па дарозе іх напаткалі дзівосныя прыгоды і лёсавызначальныя сустрэчы. Мэндэлэ Мойхер-Сфорым. Імя гэтага пісьменніка вядомае далёка за межамі яго роднай Беларусі. Ён — усмешлівы пачынальнік сур’ёзнай яўрэйскай літаратуры. Той, хто вярнуў біблійную мову іўрыт, а таксама ўключыў мову мястэчак — ідыш, у шэрагі чынных і плённых гульцоў сусветнага пісьменства. Аўтар напісаў гэты раман на ідышы ў ХІХ стагоддзі, у ХХ — перастварыў на іўрыце, а ця¬пер, у ХХІ стагоддзі, пасля перакладаў на шматлікія мовы свету, выходзіць беларуская версія, падрыхтаваная Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны ў супрацы з выдавецтвам Логвінаў. Ілюстрацыі зрабіў мастак Міця Післяк.

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)