Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
Дата выхаду: 2021-09
Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
Copyright © 2021 by Сьвітанак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
За ўвесь перыяд пандэміі на COVID-19 хварэў кожны сёмы жыхар Шуміліна. Падчас пандэміі ў Шумілінскім раёне заразіліся каранавірусам 1780 чалавек, прычым асноўны ўдар інфекцыі прыйшоўся на райцэнтр. За дзевяць месяцаў 2020-га году (першы выпадак каранавіруснай інфекцыі, які ў нашым раёне зафіксаваны 2 красавіка) афіцыйна выяўлена 1042 выпадкі захворвання, а за восем месяцаў 2021 гады ўжо было 738 выпадкаў. З улікам таго, што ў Шумілінскім раёне пражывае 17600 чалавек, у рэгіёне перахварэў COVID-19 ужо кожны дзесяты жыхар. Найбольшая колькасць тых, хто захварэў адзначалася ў самым Шуміліне – 58,5% усіх выпадкаў. Просты падлік паказвае, што ў райцэнтры з насельніцтвам у 7400 чалавек заразіўся практычна кожны сёмы жыхар. Па стане на 30 жніўня 14 жыхароў Шумілінскага раёна знаходзіліся на самаізаляцыі, а 5 былі шпіталізаваны ў лякарні горада Віцебска. Менш за ўсё пацярпеў Каўлякоўскі сельскі савет (26 выпадкаў). Сярод дзіцячага насельніцтва за ўвесь перыяд уліку выяўлена 163 выпадкі (9%). Пры шэтым захворванне сярод жанчын у 1,5 разы вышэй, чым сярод мужчын. Таксама назіралася 24 паўторных выпадкі захворвання. Варта дадаць, што менавіта ў Шуміліне гэтай восенню адбылося абласное свята ўраджаю «Дажынкі-2021». Праўда і тое, што масавых гулянняў, як у папярэдныя гады на святах не было, удзельнікаў было ў разы меней.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
Сем майстроў Віцебшчыны, у іх ліку і Наталля Сцержанкова з Шуміліна, атрымалі ганаровае званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь». Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні экспертнай камісіі па народным мастацтве, народных промыслах і рамёствах пад кіраўніцтвам Яўгена Міхайлавіча Сахуты – доктара мастацтвазнаўства, старшыні Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Бадай што, на сёння гэта была самая высокая адзнака творчасцi ... Болей »
29 снежня ў райцэнтры адбылася 62-я сесія Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Пасяджэнне праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневічана, на якім былі падведзены вынікі выканання асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2022 годзе. Разам з тым мясцовыя дэпутаты абмеркавалі прагнозныя паказчыкі на 2023 год, таксама разгледзелі раённы бюджэт на 2023 год. Менав... Болей »
На днях у Шуміліне ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама адбыўся кірмаш вакансій. Аднак у ходзе мерапрыемства высветлілася, што на 119 працоўных месцаў знайшлося ўсяго 6 прэтэндэнтаў. Гэта не стала нечаканасцю, бо падобная з’ява паўтараецца на кожным кірмашы – такія асаблівасці мясцовага рынку працы. Чаму так склалася? Як вядома, па даўняй традыцыі, болей за ўсіх назіраецца дэфіцыт кадраў у сельскай гаспада... Болей »
На днях у райцэнтры прайшла сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам Шумілінскага раёна. Як вядома, у гэтым годзе пасля заканчэння вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў кадры Шуміліншчыны ўпершыню папоўнілі 72 маладыя спецыялісты. Менавіта з гэтай нагоды адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з моладдзю. Перадусім у фае раённага цэнтра культуры маладых спецыялістаў сустрэў «Грошык» ад Беларусба... Болей »
У Шумілінскім раёне створаны камфортныя ўмовы для развіцця суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Як паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка, у гэтым годзе распрацаваны і выпушчаны «Інвестыцыйны атлас», які ўключае як існуючыя інвестыцыйныя праекты, так і ідэі для рэалізацыі. У рамках Дзяржаўнай праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады на пастаяннай аснове праводзяцца сустрэчы, дзе за... Болей »
Шумілінскі раён утрымлівае лідэрства ў вобласці па бустэрнай вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі. Прышчэпку ад COVID-19 у Віцебскай вобласці атрымалі больш за 18,5 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў, паведамляе Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Прышчэпачная кампанія ад каранавіруса ў паўночным рэгіёне ідзе добрымі тэмпамі. Як удакладнілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадск... Болей »
Абласны фестываль працаўнікоў сяла «Дажынкі-2022», які тыдзень таму стартаваў ў Глыбокім, прадоўжыўся ў раёнах Віцебшчыны. 24 верасня ў аграгарадку Мікіціха шанавалі хлебаробаў Шумілінскага раёна. Свята атрымалася з шырокім размахам — грандыёзным, шматлюдным, прыгожым. Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да воінскіх могілак на станцыі Лоўша. Намеснік старшыні аблвыканкама Барыс Яфрэмаў, кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй ра... Болей »
Упершыню ў гісторыі Шумілінскага раёна Сяргей Гоманаў з ААТ «АграБаравінка» намалаціў 2 тысячы тон збожжа. Любоў да вёскі і сялянскай працы ў Сяргея Гоманава з дзяцінства. Ураджэнец вёскі Добрына Шумілінскага раёна вырас у сялянскай сям'і. Маці была жывёлаводам, бацька ўсё жыццё працаваў на камбайнах. Досыць было ўсяго раз узяць сына з сабой, як хлапчук зразумеў, што гэта яго стыхія, і больш ні пра што не марыў. З правамі, атрыманымі ў ... Болей »
Шумілінская міліцыя нядаўна выявіла факты крадзяжу паліва ў сельскай гаспадарцы раёна. Прынамсі, у сувязі з пачаткам жніва супрацоўнікі Шумілінскага раённага аддзела ўнутраных спраў працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Бадай што, выяўляць крадзяжы дзяржаўнай маёмасці нярэдка мясцовым міліцыянерам дапамагаюць нераўнадушныя мясцовыя жыхары. Так, на днях у райаддзел міліцыі паступіла інфармацыя пра тое, што механізатар аднаго з сельгаспрадпрыемс... Болей »
Па выніках першага паўгоддзя вытворчасці малака ў сельгаспрадпрыемствах краіны – Шумілінскі раён аказаўся сярод аўтсайдэраў. Так, на сённяшні дзень, паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, па выніках работы ў жывёлагадоўлі за студзень-чэрвень 2022 года вытворчасць малака ў сельгаспрадпрыемствах краіны перавысіла 3,8 млн. тон (100,1 працэнта да ўзроўню мінулага года), сярэдні надой малака ад каровы склаў 2745 кг. У лідэрах краіны па выніка... Болей »