Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008
Выдавец: Мэдысонт, Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
ISBN: 978-985-6530-81-7
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Мэмуары
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Гістарычная трагедыя Алеся Петрашкевіча распавядае пра адзін з найважнейшых і найбольш значных пэрыядаў беларускага народа. Ў 1917 годзе народ сам на Ўстаноўчым Сходзе сам вырашыў свій будучы лёс, але нажаль гвалтоўна Ўсебеларускі Сход быў разагнаны бальшавікамі. Словы Арыстоцеля якія аўтар прывёў можна назваць галоўнай мэтай стварэньня гістарычнай трагедыі: “Гісторык і паэт адрозьніваюцца ня тым, што адзін гаворыць вершамі, а другі прозай… Розьніца ў тым, што адзін распавядае пра тое, што адбылося, другі пра тое што магло адбыцца…” Тэатр здольны спалучыць гісторыю з паэзіяй барацьбы рыцараў волі за ажыцьцяўленьне нацыянальнай ідэі як асновы дзяржаўнасьці і незалежнасьці. Трагедыя народа ў асобах, якія яго прадстаўлялі раскрываецца ўсім болем і горыччу няспраўджанай мары пра волю. Мара кожнага з дасьледчыкаў пачуць і пагаварыць з тымі, хто гісторыю рабіў. Як раз праз размову з беларускімі адраджэнцамі пачатку 20 стагодзя якія амаль усе былі цалкам вынішчаныя аўтар намагаецца ня толькі знайсці адказ на пытаньні якія яго цікавілі, але і пераконваецца, што памылкі таго часу ўсё ж мусяць быць урокамі для беларусаў цяпер.
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Успамінальныя аповеды, менавіта так азагаловіў свае ўспаміны беларускі празаік, драматург, публіцыст, навуковец, былы камсамольскі і партыйны функцыянэр цэкоўскага ўзроўню, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў энцыкляпэдычнай справы ў Беларусі, ініцыятар выданьня 140 тамовага выданьня “Памяць”, першы рэктар, выкладчык і ганаровы прафэсар Беларускага Дзяржаўнага унівэрсітэту культуры – усё гэта пра Алеся Петрашкевіча. Алесь Петрашкевіч з... Болей »
У зборнік п'ес вядомага беларускага драматурга Алеся Петрашкевіча ўвайшлі гістарычныя драмы і трагедыі: «Гора і Слава», «Меч Рагвалода», «Напісанае застаецца», «Прарок для Айчыны», «Воля на крыжы». Аўтар распавядае пра славутых людзей — Рагвалода, Вольгу, Рагнеду, Уладзіміра, Усяслава, Францыска Скарыну, Янку Купалу. Творы вызначаюцца дынамізмам дзеяння, публіцыстычнай вастрынёй. Болей »