![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1989
Выдавец: Беларусь
Памеры: 240 с.
ISBN: 5-338-00550-6
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Палітыка
Copyright © 1989 by Выдавецтва Беларусь
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4830]
Беларускі плакат, як і іншыя віды і жанры выяўленчага мастацтва, мае свае традыцыі і асаблівасці гістарычнага развіцця. Калі беларускае кнігадрука-ванне набліжаецца да 500-годдзя з моманту выхаду першай кнігі, а карані кніжнай графікі яшчэ глыоей (XI стагоддзе) — пачатак ад першых рукапісных кніг, то элементы зараджэння беларускага плаката наглядаюцца толькі ў XVI стагоддзі, прататыпам якога былі асобныя дрэварыты Францыска Скарыны і Пятра Мсціслаўца, а ў пачатку XVII стагоддзя — панегірычныя гравюры, або так званыя гравюры-тэзісы. Япы звычайна іпфармавалі пра навуковыя і іншыя дыспуты, друкаваліся ў выглядзе павялічаных гравюр з тэкстам. Сярод першых такіх гравюр-плакатаў варта адзначыць «Панегірык братоў Скарульскіх», награвіраваны ў 1604 годзе ў Нясвіжы Т. Макоўскім. Гэтаму твору прысутны лаканізм вырашэння тэмы, высокае графічнае майстэрства. У другой палавіне XIX стагоддзя з’яўляецца рэкламны плакат у выглядзе тэатралыіых афіш. У гэты час беларускі плакат са сродкаў звычайнай інфармацыі перарастае ў самастойнае мастацтва. (фрагмент)
Каталёг: BTH