Сапач Тацяна

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1962 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Тацяна Сапач. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Шарай Мікалай, Белавежская пушча

Белавежская пушча

Шарай Мікалай

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1980

Выдавец: Беларусь

Катэгорыя: Экалёгія; Турыстыка

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3828]

Хто не чуў аб велічных, амаль першабытных лясах Белавежскай пушчы, аб магутным белавежскім зубры! I едуць, едуць людзі з усіх бакоў свету, каб убачыць сваімі вачамі непаўторную прыгажосць, з глыбокай пашанай схіліць галаву перад вялікай гармоніяй прыроды. Прыхільна сустракае пушча сотні тысяч гасцей, адкрывае ім свае скарбы. Музей прыроды з раніцы да вечара расчынены перад новымі і новымі наведвальні-камі. Тут сабрана багатая калекцыя вельмі рэдкіх экспанатаў. А ў нетрах пушчы — жывыя сведкі яе гісторыі дубы-волаты. Узрост самых старых з іх, як вызначылі лесаводы, больш за семсот гадоў. I міжволі пытаеш сябе: ці не пад гэтым дубам асцярожна пракрадаўся апошні з племені ятвягаў, знікшых абарыгенаў пушчы? Ці не гэтыя замшэлыя старцы зелянелі юнай лістотай, калі ўзнялася над пушчай крэпасць Камянецкі слуп — славутая Белая вежа.

Каталёг: EEDC

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

pdf
Шарай Мікалай, Край блакітных азёр

Край блакітных азёр

Шарай Мікалай

Калі гэтую зямлю ўбачыш хоць раз у жыцці,— яе не забудзеш. Калі з чыстых яе крыніц вып'еш глыток вады,— прыбавіцца сіл i радасці. Калі пройдзеш па гэтай зямлі,— палюбіш яе. I ў памяці навечна застануцца яе малюнкі. A калі нарадзіўся на гэтай зямлі, то, дзе б ні апынуўся, незмаўкаючы кліч сэрца будзе неадступна клікаць да лясных i азёрных даляў, да духмянага чабору на ўзгорку, да жытняга поля, будзеш бачыць родную зямлю то цяжкім коласам... Болей »