![]() |
![]() |
Месца выхаду: Гарадок
Дата выхаду: 2021-03
Рэдактар: Гаравы Леанід
Copyright © 2021 by Гасцінец
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Суд Першамайскага раёну Віцебску 17 сакавіка разгледзеў дзве адміністрацыйныя справы ў дачыненні да журналіста-фрылансера Змітра Казакевіча. Суддзі Андрэй Шыдлоўскі і Вераніка Барысава прызналі яго вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (ч.3 арт. 23.5 КаАП) і аштрафавалі агулам на 60 базавых велічынь. Супрацоўнікі Першамайскага РАУС склалі на журналіста два пратаколы – за два артыкулы, апублікаваныя ў лютым на сайце belsat.eu. На пачатку першага судовага паседжання Зміцер Казакевіч хадайнічаў, каб справы аб'ядналі ў адну, бо яны аднолькавыя па сутнасці. Але суддзя Андрэй Шыдлоўскі хадайніцтва не задаволіў. Паводле першага пратаколу, 2 лютага Казакевіч, выконваючы функцыі журналіста замежнага СМІ без акрэдытацыі ў МЗС, «злоўжываючы правамі і з парушэннем абавязкаў журналіста», незаконна стварыў матэрыял пад назвай «Выкладчыка віцебскага ўніверсітэту звольнілі за бел-чырвона-белыя фіранкі на акне», які быў размешчаны на сайце Белсату. Журналіст сваёй віны не прызнаў, сцвердзіўшы, што адміністрацыйны пераслед у дачыненні да яго вядзецца выключна з палітычных прычын. Падчас судовага паседжання журналіст цытаваў вытрымкі з раману Джорджа Оруэла «1984»: «Свабода – гэта свабода казаць, што двойчы два ёсць чатыры. Як толькі гэта будзе гарантавана, усё астатняе прыйдзе само сабой».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
У Гарадоцкім раёне ў трох сельсаветах напрыканцы года знікла пяць вёсак. У чарзе яшчэ 30? райсавета ад 29 снежня 2022 году ў Даўгапольскім, Першамайскім і Стадалішчанскім сельсаветах ліквідаваны пяць вёсак. Яшчэ ў 45 вёсках зарэгістравана толькі 15 чалавек. Колькі яшчэ вёсак таксама трэба скасаваць? Рашэннем Гарадоцкага райсавета ад 29 снежня 2022 году ў раёне скасаваны такія вёскі: Беляі Даўгапольскага сельсавета; Барысенкі Першамайска... Болей »
Фінансавыя паказчыкі арганізацый Гарадоцкага раёна напрыканцы года значна пагоршаліся ў пратэрмінаваных запазычанасцях. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў статыстычныя даныя развіцця краіны за 11 месяцаў гэтага году. Фінансавыя паказчыкі арганізацый Гарадоцкага раёна істотна горш чым у суседзяў з Шумілінскага раёна, дзе таксама маюцца праблемы. Што стала горш і дзе нейкі прагрэс у фінансах гарадоцкіх арганізацый? Спа... Болей »
Настасся Кінунен (Дубарэзава), якая родам з Гарадка, працягвае выступаць за зборную Фінляндыі на Кубку свету па біятлону. 18 снежня мас-стартамі завяршыўся пераднавагодні трэцці этап Кубка свету ў французкім Ансі (Анэнсі-Ле Гран Борнане). Пасля алімпіяды ў Кітаі Настасся Кінунен паспяхова выступіла ў родных Канціялахці на адкрыцці біятлоннага сезону. Але на этапах у Аўстрыі і Францыі, штосьці пайшло не так. Распавядаем пра удзел Настасс... Болей »
У Гарадоцкім раёне тэмпы скарачэння насельніцтва адны з самых нізкіх у вобласці для раёнаў, дзе больш 20 тысячаў жыхароў. Пры гэтым у нашым раёне больш 60% насельніцтва пражывае ў Гарадку і Езярышчы. Гэта з’яўляецца другім паказчыкам на Віцебшчыне пасля Чашніцкага раёну з горадам энергетыкаў - Навалукомлем. Пра гэта сведчаць апошнія даныя са штогадовага зборніка «Статыстычны зборнік Віцебскай вобласці. 2021 год». Паводле афіцыйных дан... Болей »
У Гарадоцкім раёне завершана праца па вывазе непрыдатных пестыцыдаў, якая фінансуецца Глабальным экалагічным фондам. 7 лістапада завершана работа па вывазе непрыдатных пестыцыдаў з тэрыторыі Гарадоцкага раёна. Пачынаючы з 2021 года польскай кампаніяй Geocoma у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Устойлівае кіраванне ўстойлівымі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6», які рэалізуецца М... Болей »
Драсёна (рэйнутрыя) японская здольна расці праз асфальт, падмуркі і каналізацыю. Гэты шкоднік з’явіўся ўжо і ў Гарадку. Знаёмім чытачоў яшчэ з адным інвазіўным шкоднікам, які зараз самы небяспечны ў Вялікабрытаніі. У Гарадку ён ужо расце плантацыяй на Іванаўскіх могілках. Магчыма і ў іншых месцах горада і раёна. Што будзе з чарговым інвазівам, які бурыць асфальт, падмуркі, каналізацыю, як з ім змагацца і г.д.? Наша экалагічная ды і аг... Болей »
У суботу ў Гарадку адбыўся захапляльны матч ФК «Гарадоцкія Львы» з лідэрам Віцебскага дывізіёна другой лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболу ФК «Вялес — 2020» з Віцебску, які лічыўся гаспадаром поля. Нешматлікія гледачы пабачылі роўную, напружаную гульню да 80-й хвіліны. Істотна на ход гульні паўплывала выдаленне нашага абаронцы і трэнера ў другім тайме. Як гэта было? Першынство Віцебскага дывізіёна другой лігі чэмпіянату Рэспу... Болей »
У сеткавых крамах Гарадка «Капеечка», «Еўраопт», «Санта», дзе шмат прадуктаў розных відаў з розных куткоў краіны, пакупнікам варта быць уважлівым пры разліку на касе. Распавядаем на прыкладзе «Бачка «Вясковы», як могуць напісаць цэннік і «палічыць» на касе. Выказваем парады і даем кантактныя тэлефоны па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці ў гандлю Гарадка. Да рэдакцыі звярнуўся пакупнік, які быў здзіўлены разлікам на касе пры набыцці м... Болей »
З сярэдзіны ліпеня па вуліцы Інтэрнацыянальная замест гістарычнай каменкі будуюць новую дарогу. Што на ёй зараз пасля двух тыдняў працы? Каменка з’яўлялася мусіць адным з апошніх кавалкаў старога Гарадка, які напачатку ХХ стагоддзя быў найперш за ўсё габрэйскім мястэчкам. 13 ліпеня ў Гарадку быў пахаваны М.І. Крывічкін, кіраўнік мясцовай габрэйскай супольнасці. Менавіта яго дзед Мендэл-Аўром — Шалом Янкелевіч Крывічкін на пачатку ХХ с... Болей »
13 ліпеня пасля цяжкай хваробы завяршыў зямны шлях Марк Іосіфавіч Крывічкін. На габрэйскіх могілках Гарадка з’явілася яшчэ адны магіла з целам чалававека, які дзесяцігоддзі свайго жыцця аддаў дзейнасці па ўшанаванні памяці гісторыі габрэяў на Гарадоцкай зямлі і сувязі з іх нашчадкамі ў Ізраіле, Англіі, Нямеччыне, ЗША і іншых краінах. Менавіта дзякуючы Марку з’явіліся сучасныя помнікі памяці халакосту Другой сусветнай вайны ў г.п. Езярыш... Болей »