Анціпенка Алесь

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алесь Анціпенка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Мінскі магістрат і гарадская рада ў дакументах

Мінскі магістрат і гарадская рада ў дакументах

1919-1920 гг.

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2020

Editor: Дашкевіч Алена, Скеп'ян Анастасія - укладальнікі

Publisher: А. М. Янушкевіч

Sizes: 396 с., [16] арк. іл. + карта

ISBN: 978-985-7210-70-1

Category: History

Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [4881]

Supplementary Data: Падрыхт. да друку, прадм. і камент. А. Г. Дашкевіч, А. А. Скеп’ян ; пер. з пол. А. А. Скеп’ян

Пратаколы пасяджэнняў мінскага магістрата і гарадской рады найбольш поўна з вядомых дакументаў структур мясцовага самакіравання асвятляюць пытанні дзейнасці органаў польскай улады ў горадзе ў 1919–1920 гг. У іх адлюстравана арганізацыйная структура, асабовы склад, асноўныя напрамкі дзейнасці, пытанні ўзаемадзеяння магістрата з польскай ваеннай уладай і органамі грамадзянскай адміністрацыі. Асаблівае значэнне яны маюць для вывучэння рэалій паўсядзённага жыцця жыхароў Мінска і яго ваколіц. На сённяшні дзень стан захаванасці большасці з матэрыялаў мінскага магістрата нездавальняючы: танная папера, прызначаная для стварэння копій дакументаў, з-за ветхасці стала ломкай і пачала крышыцца, а выгаранне чарніл прывяло да таго, што частка тэкстаў не чытаецца. Усё гэта пагражае стратай унікальных дакументальных крыніц. Таму адной з галоўных мэт дадзенага зборніка стала іх выратаванне і ўвядзенне ў шырокі навуковы зварот. Ёсць іменны, геаграфічны і прадметны паказальнікі. Кніга разлічана на прафесійных даследчыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ХХ стагоддзя.

Catalog: BTH

Only in the library of the Belarusian Historical Association (hardcopy)