Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2021
Рэдактар: Жыбуль Віктар
Выдавец: Выдавецтва Янушкевіч
Памеры: 442 с.
ISBN: 978-985-7210-69-5
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Літаратуразнаўства
Copyright © 2021 by Выдавецтва Янушкевіч
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове. Лёс усіх герояў гэтай кнігі абарваўся трагічна, як і жыццё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу. «(Не)расстраляныя» — кніга з гісторыямі жыцця васямнаццаці пісьменнікаў, іхнімі абранымі творамі ды ілюстрацыямі, частка з якіх друкуецца ўпершыню.
Каталёг: Прыватны кнігазбор