Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2018 by Алесь Кіркевіч, Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Кіркевіч Алесь, Самурай: апавяданні, Мінск: Кнігазбор, 2018. — 144 с.
Цяжкія дзверы адчыніліся, у памяшканне, дзе па лавах сядзела некалькі хлопцаў, вусаты мужчына ў карычневым паліто ды бабуля з кошыкам, закрытым хусткай, зайшоў мажны чалавек у чорнай форме з кукардай-арлом на круглай фуражцы. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org
Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый - каханне, страх, роспач. 3 імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку. Болынасць твораў ужо бачылі свет на старонках газеты “Наша Ніва”, цяпер яны ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай. Болей »
Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый - каханне, страх, роспач. 3 імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку. Болынасць твораў ужо бачылі свет на старонках газеты “Наша Ніва”, цяпер яны ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай. Болей »
Турэмныя ўспаміны палітвязня Алеся Кіркевіча друкуюцца ўпершыню, хоць яшчэ ў 2013 г. іх электронны варыянт пад назвай «Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых» быў адзначаны прэміяй імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Удзельнік Плошчы-2010, тагачасны намеснік старшыні «Маладога фронту» Алесь Кіркевіч 28 студзеня 2011 г. быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых б... Болей »
Чаты ў сацыяльных сетках нагадваюць ідэальную п’есу. У часы Чэхава пасля рэплікі трэба было дадаваць у дужках “ехидно улыбается”, цяпер для падобных выпадкаў ёсць легіёны карцінак з усмешкамі, сабачкамі, лісамі, кактусамі. Тысячы карцінак замест дзясятка словаў у дужках. Тысячы карцінак замест эмацыйнай бездані жывой размовы. (фрагмент) Болей »
Трое ў пухавіках і чорных вязаных шапачках валаклі аднаго. Той адзін то ішоў смірна, то нібыта спрабаваў вырывацца – тады рукі яму выкручвалі яшчэ больш старанна. Найтаўсцейшы з канваіраў, у сіняй падшыванай куртцы, перыядычна рабіў “палоннаму” падножкі, гупаючы сваім вастраносым ботам па ягоных зношаных кросах у раёне ахілесавых сухажылляў. (фрагмент) Болей »
Горадня. Спёка. Дагарае жнівень. Слава прыехаў дадому на пару дзён. За спінай – Цэнтральная Азія і адпачынак, наперадзе – Варшава, будзённасць, праца. “Пайшлі на квас”, “хадзем” – паролі для мабільных размоваў у нас простыя, не пераблытаеш. А што трапацца? (фрагмент) Болей »
Кожны раз, калі праходжу побач з кавярняй “Задыяк” у Львове, мяне кідае ў дрыжыкі. Цяпер яе дзверы наглуха зачыненыя ралетам, на ганку не паляць наведнікі ды не стаіць чорная рэклама-раскладушка з абяцаннямі зніжак для студэнтаў. Кавярня была рэхам 1990-х, з кічаватым камінам, пустым акварыумам і фрэскамі ў выглядзе знакаў задыяка на сценах ды столі. Калісьці там тусілі бандыты са сваімі шлёндрамі, апошнім часам – студэнты Палітэхнікі. ... Болей »
Ну што, уяб...ў? – рэзанулі ў паветры Алегавы словы. Я, мабыць, пачырванеў. Алег пасміхнуўся. Высокі лысаваты тып сядзеў насупраць за сталом. У офісе, фактычна на паддашшы, яшчэ не паспеў разысціся кумар пасля ўчорашняй п’янкі. Па кутах ляжалі стосы нераспаўсюджанай агіткі, заламінаваныя партрэты кандыдатаў на мясцовыя выбары (Алега ў тым ліку) для зборшчыкаў подпісаў, каб не засалілі тлустымі пальцамі жыхары шматпавярховікаў спальных... Болей »
Вільня, канец траўня 1924 года. Два месяцы таму з Менску сюды прыехаў Міхаіл Гурын. Ягоная мэта: арганізацыя паўстання ў Заходняй Беларусі. Таварыш Кожухаў, здавалася, піў больш за ўсіх. Можа так толькі здавалася, бо разліваў заўжды ён. Піў больш, а размаўляў – менш. Ды як размаўляў? Жарты ўсялякія, байкі пра жыдоў, цырульнікаў, лістаношаў, анекдоты розныя – усё гэта сыпалася з яго як бульба з парванага меха. А вось пра палітыку, польск... Болей »
– Так, так, во тут стань, за ронда, я патэлю. – Што? – Ну, за ронда... Гэта кальцо, па-польску. – Ааа. – Во, будзеш у Польшчы, спытаешся дарогу, табе скажуць: “За ронда”. А ты ўжо будзеш ведаць, бо табе Чэсік сказаў! Наш белы “Пежо” мінае кальцо з палісаднікам пасярэдзіне. З палісадніка расце бетонны колас на тле шасцяронкі з надпісам “Свіслач”. Уся кампазіцыя пафарбаваная ў розныя колеры: жоўты –“залаты” – колас, чырвоная шасцярня і бл... Болей »