Дата выхаду: 2012
Рэдактар: Санько Зьміцер
Выдавец: Kalligram, spol s r. o.
Памеры: 400 с.
ISBN: 978-80-8101-602-8
Катэгорыя: Гісторыя
Copyright © 2012 by Уладзімер Арлоў - тэкст, Зьміцер Герасімовіч - падбор ілюстрацый
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3099]
Кніга ў пэўным сэнсе з’яўляецца працягам папулярнага ілюстраванага выдання “Краіна Беларусь”. Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, яна прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а беларуская мова была дзяржаўнай. Сваёй гістарычнай радзімаю Вялікае Княства Літоўскае лічаць і летувісы, і ўкраінцы, якія доўгі час жылі з беларусамі ў агульнай краіне, а таксама беларускія татары і габраі-літвакі. Аднак гэтая кніга мае на мэце расказаць найперш пра дзяржаватворчую ролю нашых продкаў. Вас чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асветнікамі. Вы даведаецеся пра жыццё і побыт, ваенныя перамогі і культурныя дасягненні прадзедаў. На аснове гістарычных фактаў кніга даводзіць, што Вялікае Княства Літоўскае — наша дзяржава, а найменні “Літва” і “ліцьвіны” на працягу некалькіх стагоддзяў былі назовам Беларусі і беларусаў. У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, унікальныя фотаздымкі і рэканструкцыі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу дагэтуль былі невядомыя. Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер
Каталёг: EEDC | Прыватны кнігазбор
Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя энохі. У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку унікальныя летапісныя мініяцюры, сярэлнявечныя гравюры, рэлкія фотаз... Болей »