Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2001
Рэдакцыйная калегія: Цукрановіч С. В., Навасёлкіна А.
Выдавец: Маладзёвая ініцыятыва БМАgroup
Памеры: 28 с.
Катэгорыя: Культура
Copyright © 2001 by Маладзёвая ініцыятыва БМАgroup
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [701]
Дарагія чытачы! Перад Вамі першы нумар часопісу POST´R - самага чэснага музычнага выданьня нашай краіны. Робячы ўсё дзеля Вас, мы стараліся быць вернымі галоўнаму прынцыпу - даваць аб’ектыўную, то бок чэсную, інфармацыю. У час цяжкіх пераўтварэньняў толькі мы захоўваем маральныя каштоўнасьці й прыярытэты. Паводле іх беларуская музыка не залезе ў чэрава сусьветнага шоў-бізнэсу, ня будзе прададзена збанкрутаваным інвэстарам ад палітыкі, а застанецца цнатліва-блакітнавокай дзяўчынай, якая пяе «Касіў Ясь канюшыну» - своеасаблівы гімн беларускай музычнай незалежнасьці.