Сапач Тацяна

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1962 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Тацяна Сапач. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Сазонаў Віктар, Сумная гісторыя

Сумная гісторыя

Урывак з аповесці

Сазонаў Віктар

Дата выхаду: 2020

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2020 by Віктар Сазонаў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У белым, як Паўночны полюс, пакоі дзесяць на дванаццаць метраў маўкліва і стомлена стаяла такое ж белае, нібы Паўднёвы полюс, інваліднае крэсла. Яно было абцягнутае пяшчотнай, тонкай, мяккай, далікатнай і добра апрацаванай скурай, таксама белай, і нахабна, як вульгарная жанчына ў кампаніі падвыпітых і ўзбуджаных мужчын, размяшчалася пасярэдзіне пакоя, нібыта падкрэслівала тым сваю значнасць і запатрабаванасць у гэтай абмежаванай белымі сценамі прасторы. Інваліднае крэсла сваёй дасканаласцю і прадуманасцю разнастайных электрамеханічных прылад адразу з першага ж позірку выдавала кошт самага шыкоўнага і дарагога лімузіна, на якім могуць сабе дазволіць ездзіць толькі кіраўнікі краін, уладальнікі буйнога бізнесу, мільярдэры, дыктатары, босы мафіёзных структур і іншыя фартовыя бандыты. Ну, а ўзроўнем камфорту і ўтулкам тое крэсла, здавалася, перавышала свежыя дзіцячыя памперсы, якія толькі што купленыя ў бліжэйшым супермаркеце і яшчэ не распакаваныя. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Сазонаў Віктар

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Сумная гісторыя (Урывак з аповесці)

Варта пазнаёміцца:

Сазонаў Віктар, Генетычны алфавіт

Генетычны алфавіт

раман

Сазонаў Віктар

Падзеі рамана Віктара Сазонава ахопліваюць значную тэрыторыю. Яны адбываюцца ў Вашынгтоне, Маскве, Лондане, Варшаве, у былой Чэхаславакіі і на далёкім Усходзе. Беларусь жа і геаграфічна, і духоўна займае цэнтральнае месца ў творы. У рамане не абышлося і без персанажа з Гродна. Ёсць нават рэальны эпізод, што адбываўся на адной з вуліц горада. Аўтар кажа, што ў кнізе паказаныя складанасці і раскіданасць лёсаў беларусаў, што адбываюцца не ... Болей »


pdf
Сазонаў Віктар, Суседскія былі

Суседскія былі

Сазонаў Віктар

Ці ж усе з нас свядомыя, да якой справы ў Беларусі прыдатная звычайная вясковая лаванка і тая, якая апынулася раптам перад гарадскім шматпаверхавіком? Гэта месца, у якім мы даведаемся пра ўсё багацце беларускіх уяўленняў пра справядлівасці і несправядлівасці гэтага свету. Тут свабодна можна панаракаць на ўладу, мужа ці жонку, сусветную палітыку і рост цэн у крамах і на рынках. I менавіта лавачка, а не агульнавядомая з літаратуры савецка... Болей »


pdf
mp3
epub
Сазонаў Віктар, Паэзія прозы

Паэзія прозы

Прысвячаецца вязню сумлення Алесю Бяляцкаму

Сазонаў Віктар

Віктар Сазонаў. Нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 года, сто год пасля Паўстання. Паходзіць з славутых Гальшанаў. Жыве ў Гародні. Па нацыянальнасці – беларус, па веравызнанні – праваслаўны, жанаты, выхаваў сына і дачку, па адукацыі – гісторык, вайсковая спецыяльнасць – разведчык спецназа, сёння – журналіст, публіцыст, пісьменнік. Аўтар кнігі “Занатоўкі кантрабандыста”, якая была перакладзена на польскую мову. З канца 80-х гадоў ХХ ст. актыў... Болей »


pdf
epub
Сазонаў Віктар, Сандалі мітрапалітыка

Сандалі мітрапалітыка

або маленькія гісторыі з вялікай палітыкі

Сазонаў Віктар

Што такое палітыка? Наўрад ці хто, каб адказаць на гэтае пытанне палезе ў тлумачальныя слоўнікі ці стане доўга пра тое разважаць. У лепшым выпадку, большасць людзей, з нейкім незразумела з чаго ўзятым гонарам скажуць, што яны палітыкай не займаюцца. Маўляў, яны вышэй гэтага. Альбо таму, што лічаць сябе дзелавымі людзьмі і не маюць часу на бессэнсоўны, на іх думку, занятак. Або таму, што на свеце ёсць, зноў жа іх меркаваннем, безліч ціка... Болей »


pdf
Сазонаў Віктар, Занатоўкі кантрабандыста

Занатоўкі кантрабандыста

або аповеды Сымона Нальшанскага

Сазонаў Віктар

Зборнік апавяданняў Віктара Сазонава з поспехам мог бы стаць падручнікам для мытнай службы і Польшчы, і Беларусі. Дасціпныя здарэнні з жыцця кантрабандыстаў, спісаныя з рэальнага жыцця рэальных асоб, смешаць і адначасова змушаюць задумацца над тым, да чаго імкнецца большасць жыхароў памежнай зоны? Якія перспектывы маюць у сваім жыцці, якая галоўная мэта і сэнс гэтага жыцця? Чытаючы апавяданні раскрываецца поўня чалавечай глупасці, безра... Болей »


mp3
Сазонаў Віктар, Занатоўкі кантрабандыста (аўдыёкніга)

Занатоўкі кантрабандыста (аўдыёкніга)

або аповеды Сымона Нальшанскага

Сазонаў Віктар

Час — адзінае, над чым ніколі не будзе ўладарыць чалавек. Ён цячэ ў прасторы па сваіх, невядомых нам законах, і ніхто не можа вярнуць яго назад. Ні адзін чалавек не здольны патрапіць ні ў мінулае, ні ў будучыню. Хіба толькі ў марах, або ўспамінах. Канец васьмідзесятых і пачатак дзевяностых гадоў дваццатага стагоддзя для беларусаў прынёс вялікія змены. Разваліўся Савецкі Саюз, Рэспубліка Беларусь стала незалежнай суверэннай Дзяржавай. Ад... Болей »


pdf
epub
Сазонаў Віктар, Занатоўкі кантрабандыста

Занатоўкі кантрабандыста

або аповеды Сымона Нальшанскага

Сазонаў Віктар

Зборнік апавяданняў Віктара Сазонава з поспехам мог бы стаць падручнікам для мытнай службы і Польшчы, і Беларусі. Дасціпныя здарэнні з жыцця кантрабандыстаў, спісаныя з рэальнага жыцця рэальных асоб, смешаць і адначасова змушаюць задумацца над тым, да чаго імкнецца большасць жыхароў памежнай зоны? Якія перспектывы маюць у сваім жыцці, якая галоўная мэта і сэнс гэтага жыцця? Чытаючы апавяданні раскрываецца поўня чалавечай глупасці, безра... Болей »